Фатальны падарунак для КДБ. Скандалы з ЦВК. Рэжым паказаў Верамейчыка

У сённяшнім выпуску праграмы Аб'ектыў прапануем наступныя тэмы:

  • Генпракуратура Лукашэнкі завяла справы супраць BelPol за публікацыю імёнаў чальцоў выбаркамаў
  • Кардынацыйная рада праводзіць слуханні па злачынствах рэжыму Лукашэнкі
  • ЦВК малюе рэкорды яўкі на датэрміновым галасаванні
  • У Вільні праводзяць прэсавую канферэнцыю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН
  • Прапагандысты паказалі Васіля Верамейчыка
  • Белкаапсаюз адсправаздачыўся па аўталаўках
  • Белыя халаты выкрылі верагодныя прычыны павелічэння выпадкаў захворвання Гепатытам А
  • Элітная клініка для КДБ. Для сілавікоў за народныя грошы купляюць самае дарагое медабсталяванне.
  • Ізраіль на Еўрабачанні рэпрэзентуе дзяўчына, якая выжыла пасля атакі на краіну баевікоў "Хамасу" ў кастрычніку 2023 года
  • Прэзентацыя новай кнігі Сашы Чарнухі

На БелсатOnline даем парады праваабаронцаў, як падрыхтавацца на выпадак візіту сілавікоў, тлумачым, чаму Лукашэнка не паляцеў у Кітай, аглядаем кошты ў крамах і знаёмімся з сапраўднай ковіднай статыстыкай.