Удзень 23 студзеня ў розных краінах свету пачаліся праблемы з доступам да «ChatGPT», як вынікала з інфармацыі на сайце downdetector.com. «Open AI», распрацоўнік праграмы, паведаміла пра збой.
Карыстальнікі, якія спрабавалі зайсці на сайт «ChatGPT», бачылі сэрвіснае паведамленне пра «няспраўны шлюз» і памылку на серверы. У некаторых з’яўляўся надпіс пра немагчымасць распачаць размову з ШІ.
,,«Мы назіраем падвышаны ўзровень памылак у АРІ», – заявілі ў «Open AI».
Пазней кампанія паведаміла, што праблему знайшлі і выправілі, аднак карыстальнікі працягнулі скардзіцца на недасяжнасць «ChatGPT».
Апошні буйны збой у працы «ChatGPT» назіраўся 26 снежня 2024 года. Тады ўвечары сэрвіс таксама перастаў працаваць па ўсім свеце, а разам з ім – «Microsoft Office 365», «Teams», «Outlook» і «Xbox Live».
Марыя Міхалевіч belsat.eu