У «Тэлеграме» з’явіўся акаўнт «Честные люди», створаны 14 студзеня, на якім утрымліваюцца заклікі прыняць удзел у альтэрнатыўным падліку галасоў. Сапраўдныя «Сумленныя людзі» і Офіс Святланы Ціханоўскай папярэджваюць: гэта фэйк.
«Сумленныя людзі» паведамляюць, што ў 2025 годзе альтэрнатыўны падлік галасоў не праводзіцца.
,,«Відавочна, гэта спроба скрасці вашыя асабовыя звесткі», – кажуць «Сумленныя людзі».
Прадстаўнікі ініцыятывы заклікаюць быць уважлівымі, а таксама:
▪️ не пераходзіць па падазроных спасылках;
▪️ упэўнівацца, што публікацыі, якія вам перасылаюць, зробленыя не ў фальшывых каналах (для гэтага знайдзіце канал ініцыятывы праз пошук у «Тэлеграме» і пераканайцеся, што там ёсць адпаведная публікацыя);
▪️ паразмаўляць са сваякамі, якія таксама могуць стаць ахвярамі махляроў, і растлумачыць ім правілы лічбавай гігіены.
Марыя Міхалевіч belsat.eu