Беларуска Аляксандра звярнулася ў нашую праграму «Беларус беларусу» ад безвыходнасці.
Саша і ейная сям’я патрацілі на лекаванне ад раку шыйкі маціцы больш за 100 тысяч долараў, але рэсурсы сям’і на гэтым цалкам вычарпаліся. У Аляксандры вялікія пазыкі, яна нават прадала свой камп'ютар.
У 2021 годзе, пасля пратэстаў, Аляксандра з сям’ёю была вымушаная пераехаць у Гданьск, дзе ў яе нарадзілася малодшая дачушка.Аляксандра пачала лекавацца. У нейкі момант яна падумала, што боль, які адчувае, – наступства лекавання, а аказалася, што гэта метастазы. Цяпер сітуацыя няўцямная.
Аляксандра моцна дзякуе ўсім, хто ўжо ёй дапамог. Калі вы хочаце падтрымаць Аляксандру ў ейным змаганні за сваё жыццё і будучыню дачушак, лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com
Гэта можна зрабіць як публічна, гэтак і ананімна з любога пункту свету.