навіны

Беларусь падарыла новым уладам Сірыі сертыфікат на аўтобусы «МАЗ»

Максім Рыжанкоў з Ахмадам аш-Шара. Крыніца: sana.sy
Максім Рыжанкоў з Ахмадам аш-Шара. Крыніца: sana.sy
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніком новай сірыйскай адміністрацыі Ахмадам аш-Шара і кіраўніком Генеральнай выведнай службы Анасам Хатабам.

Падчас сустрэчы яны цягам дзве гадзіны абмяркоўвалі ўзмацненне двухбаковай супрацы ў галіне бяспекі, палітыкі і эканомікі. Акрамя таго, закранулі тэму рэгіянальных і міжнародных падзеяў, паведамляе агенцтва «Sana».


Перамовы Рыжанкова і Ахмада аш-Шара доўжыліся амаль 2 гадзіны, піша тэлеграм-канал МЗС Беларусі.


Максім Рыжанкоў таксама падарыў сірыйскаму лідару сімвалічныя сертыфікаты на 50 мазаўскіх аўтобусаў «ад Лукашэнкі і народу Беларусі». На працягу бліжэйшых трох месяцаў іх абяцалі вырабіць і адправіць у Сірыю.


Нагадаем: за 2024 год продаж беларускіх аўтобусаў заводу МАЗ у Расею знізіўся на 45,5 % у параўнанні з 2023-м. Беларускія «МАЗы» рэгулярна загараюцца, асабліва часта – у Расеі. Прадстаўнік камітэту транспарту адміністрацыі расейскага Санкт-Пецярбургу Валянцін Енакаеў расказаў, што магчымыя прычыны пажараў – кароткае замыканне і прылада гідрапрываду радыятара. Але галоўная прычына ў тым, што кампаноўка аўтобусаў шмат гадоў не мянялася, а патрэбы змяніліся.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10