навіны

Амбасада Італіі зрабіла заяву наконт візавых пасярэднікаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pexels.com
podpis źródła zdjęcia

Амбасада Італіі ў Менску на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла пра тое, што асуджае продаж запісаў на атрыманне візаў.

«Амбасада Італіі выявіла, што некаторыя знаёмыя дыпламатам асобы займаюцца ашуканствам і прадаюць запіс на атрыманне візаў. Усе падобныя выпадкі – пры іх пацверджанні – робяцца вядомымі кампетэнтным органам Італіі. Амбасада нагадвае, што атрыманне візы гарантуецца пры адпаведнасці візавым патрабаванням. Продаж запісу на візы ёсць злачынствам, што цягне за сабою адпаведную адказнасць», – напісана на старонцы.


Візавы цэнтр Італіі таксама звярнуў увагу, што ўсе запісы на візы трэба рабіць толькі праз сайт.


«Калі ласка, не запісвайцеся на прыём праз прадстаўніка/пасярэдніка: гэта махлярства, якое «TLScontact» рэзка асуджае. Кампанія «TLScontact» не можа гарантаваць, што любыя запісы, замоўленыя праз трэціх асобаў, будуць выкананыя па прыбыцці ў візавы цэнтр. «TLScontact» не дапускае махлярства. Калі вы хочаце паведаміць пра любую патэнцыйную махлярскую дзейнасць, звяжыцеся з намі і абярыце опцыю «Паведаміць пра махлярства або карупцыю», – паведаміла амбасада.


Людзі ў каментарах пагаджаюцца з допісам і кажуць, што запісацца на візу самастойна амаль немагчыма:


«950 еўраў – кошт дэпазіту ў лютым, 550 еўраў – у сакавіку і красавіку. Вось такія кошты трэба плаціць некаторым увогуле незразумелым людзям. Што гэта такое? Гэта норма?», – пытаюцца карыстальнікі сацсеткі.


Нагадаем, Італія – самая папулярная ў беларусаў краіна, да якой звяртаюцца па атрыманне турыстычных візаў. У 2024 годзе яна на чвэрць павялічыла колькасць візаў, выдадзеных грамадзянам Беларусі.


Да кастрычніка людзі запісваліся на італьянскую візу праз «сшытак адміністратара Алега», а пасля там пачалі тэставаць онлайн-верыфікацыю асобы для запісу ў чаргу.


Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10