Стары новы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падпісаў указ аб закрыцці паўднёвай мяжы для нелегальных мігрантаў.
Доналд Трамп толькі што заступіў на пасаду прэзідэнта, але адразу падпісаў дзясяткі новых заканадаўчых актаў. Шэраг з іх датычыць іміграцыйнай палітыкі.
22 студзеня ён падпісаў указ пра аб'яўленне надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы і ўвёў захады ва ўзмацненні кантролю. Указ паведамляе, што падчас кіравання папярэдняй адміністрацыі прэзідэнта мільёны нелегальных мігрантаў мінулі паўднёвую мяжу, чым жыхары памежных рэгіёнаў не вельмі задаволеныя. Цяпер указ прыпыняе фізічны ўезд замежнікаў, якія бяруць удзел ва ўварванні ў ЗША праз паўднёвую мяжу.
У межах рэалізацыі ўказу на мяжу з Мексікаю скіроўваюць дадаткова 1,5 тысячы вайскоўцаў, што на 60 % больш, чымся было дасюль. На мяжы будуць прысутнічаць выведка і авіяцыя для дэпартацыі нелегальных мігрантаў. Таксама мае аднавіцца будаўніцтва часовых і сталых фізічных барʼераў.
Акрамя таго, Трамп прыпыніў праграму перасялення ўцекачоў у ЗША на чатыры месяцы, даручыў аднавіць намаганні ў «будаўніцтве дадатковых фізічных барʼераў» уздоўж мяжы з Мексікаю, пазбавіў грамадзянства народжаных у Злучаных Штатах дзяцей мігрантаў, якія застаюцца ў ЗША нелегальна ці паводле часовых візаў (насуперак 14-й папраўкі да Канстытуцыі) і шмат чаго яшчэ.
Тэса Анэйда belsat.eu