навіны

ЦВК заявіла, што за два дні датэрмінова прагаласавалі 17,67 % выбарнікаў

Жыхары Дрыбіна ў першы дзень датэрміновага галасавання
Жыхары Дрыбіна ў першы дзень датэрміновага галасавання. Фота: dribin.by
podpis źródła zdjęcia

ЦВК Беларусі расказала, што датэрмінова на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 17,67 % людзей, якія ўлучаныя ў выбарчыя спісы. Сцвярджаецца, што столькі прагаласавалі за 21 і 22 студзеня.

Паводле ЦВК, 22 студзеня на выбарчыя ўчасткі прыйшло больш людзей, чым 21 студзеня – тады прагаласавалі 7,81 % выбарнікаў.

Дзяўчына галасуе ў першы дзень датэрміновага галасавання ў Беларусі 21 студзеня 2025 года. Фота: sb.by

Элемент шоу і фальсіфікацыяў. Як у Беларусі прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

навіны

Спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай у выбарах Аляксандр Шлык раней сказаў «Белсату», што ў шмат якіх краінах ёсць датэрміновае галасаванне. Але ў выпадку Беларусі ёсць сумневы ў звестках паводле колькасці тых, хто прагаласаваў, як і ў выніках выбараў. Бо ніякага незалежнага назірання за выбарамі няма – тое, што кажа ЦВК, проста немагчыма спраўдзіць.


Таксама ў 2020 годзе былі відавочныя прыкметы таго, што з датэрміновым галасаваннем не ўсё чыста.


«Было адрапартавана, што аж 40 % прагаласавалі датэрмінова, а людзі насамрэч хацелі прыйсці на ўчасткі ў асноўны дзень галасавання. І здарылася так, што не хапіла бюлетэняў – быццам бы хтосьці за людзей прагаласаваў датэрмінова», – сказаў Аляксандр Шлык.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10