навіны

Трамп: Расея альбо пойдзе на ўгоду ў справе вайны, альбо будуць санкцыі на ўсё расейскае

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп пасля інаўгурацыі 20 студзеня 2025 года бярэ ўдзел у цырымоніі падпісання дакументаў у прэзідэнцкай зале Капітолію ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Фота: Melina Mara-Pool/Getty Images
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп пасля інаўгурацыі 20 студзеня 2025 года бярэ ўдзел у цырымоніі падпісання дакументаў у прэзідэнцкай зале Капітолію ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Фота: Melina Mara-Pool/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заклікаў Расею пайсці на ўгоду, што прывядзе да заканчэння вайны. У адваротным выпадку ён абяцае ўвесці абмежаванні на ўсе расейскія тавары.

Доналд Трамп заявіў, што не хоча нашкодзіць Расеі і любіць расейскі народ.


«І ў мяне заўсёды былі вельмі добрыя стасункі з прэзідэнтам Пуціным, нягледзячы на тое, што радыкальныя левыя сцвярджаюць: «Расея, Расея, Расея». Мы ніколі не павінны забываць, што Расея дапамагла нам выйграць Другую сусветную вайну, страціўшы пры гэтым амаль 60 000 000 жыццяў. Улічваючы ўсё гэта, я збіраюся зрабіць Расеі, эканоміка якой зазнае крах, і прэзідэнту Пуціну вельмі вялікую паслугу. Дамоўцеся і спыніце гэтую недарэчную вайну!» – піша Трамп.


Ён адзначае, што сітуацыя з вайной зробіцца толькі горшаю:


«Калі мы не заключым "угоды", прычым найбліжэйшым часам, у мяне не застанецца іншага выбару, акрамя як увесці высокія падаткі, тарыфы і санкцыі на ўсё, што Расея прадае Злучаным Штатам ды іншым краінам. Давайце скончым з гэтаю вайною, што ніколі б не пачалася, калі б я быў прэзідэнтам! Мы можам зрабіць гэта лёгкім або цяжкім шляхам – і лёгкі шлях заўсёды лепшы. Прыйшоў час заключыць угоду. Больш не павінна быць страчана ні аднаго жыцця!!!»


Трамп заняў пасаду прэзідэнта ЗША другі раз 20 студзеня. Калі ён балатаваўся ў прэзідэнты, то абяцаў скончыць вайну паміж Расеяй і Украінай за адзін дзень.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10