Гэта апошні тэрмін Аляксандра Лукашэнкі? «Выбары» ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка ладзіць «выбары-2025» ды імкнецца ўтрымаць Беларусь яшчэ 10 гадоў, ягоны пераемнік – сын Мікалай, зазначае Павел Усаў. Акно магчымасцяў будзе ўжо неўзабаве, мяркуе Сяргей Бульба. Ці апошні гэта тэрмін Аляксандра Лукашэнкі? Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

«Уся гісторыя амаль усіх дыктатураў, што існавалі ў ХХ стагоддзі, сведчыць пра адно: дыктатары са сваёй волі ніколі не сыходзяць. Альбо адбываюцца нейкія сур’ёзныя падзеі ўнутры краіны – у Беларусі яны адбыліся ў дваццатым годзе, тым не менш Лукашэнка не ўцёк, а бегаў з аўтаматам і бараніў сваю ўладу, шукаў апоры ў Расеі, выкарыстоўваў усе інструменты дзеля таго, каб пры ўладзе застацца. Дык вось, увесь ягоны характар, ягоныя паводзіны сведчаць пра тое, што ён не сыдзе з пасады прэзідэнта ні ў перыяд наступнай пяцігодкі, ні пасля, калі яму фізічны стан здароўя будзе дазваляць», – кажа палітолаг Павел Усаў.

Ён тлумачыць, што Аляксандр Лукашэнка паставіў за мэту ўтрымацца пры ўладзе яшчэ 10 гадоў, каб урэшце перадаць яе свайму наймалодшаму сыну Мікалаю, якому цяпер 20 гадоў. Аднак акно магчымасцяў, каб не дапусціць гэтага, можа з’явіцца ўжо сёлета, кажа кіраўнік «Паспалітага рушэння» Сяргей Бульба.

Працяг дыскусіі глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.