навіны

Беларускі палітэмігрант памёр у Польшчы пасля няшчаснага выпадку

Андрэй Васора. Крыніца: BYSOL
Андрэй Васора. Крыніца: BYSOL
podpis źródła zdjęcia

Андрэй Васора з'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе пасля таго, як у ягоны дом у Лідзе ўварваліся супрацоўнікі АМАП.

У Беластоку Андрэй адкрыў гостэл «САВА», дзе дапамог мноству людзей. Ён падтрымліваў ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне, і дапамагаў іншым эмігрантам.


У снежні 2024 года з Андрэем Васорам адбыўся няшчасны выпадак, пасля якога мужчына ўпаў у кому на 25 дзён. 20 студзеня 2025 года Андрэй памёр. Цяпер фонд «BYSOL» праводзіць збор на аплату лячэння мужчыны і арганізацыю пахавання памерам 7 тысяч еўраў. 


«Андрэй быў чалавекам з вялікім сэрцам, які зрабіў шмат карысці для іншых. Цяпер ягонай сям'і неабходная дапамога. Сродкі збіраюцца на аплату лячэння ў больніцы і арганізацыю пахавання», – піша «BYSOL».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10