навіны

Улады Беларусі дазволілі сабе ануляваць даменныя імёны, «здольныя нашкодзіць нацыянальным інтарэсам»

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Depositphotos.com
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Depositphotos.com
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі выйшаў загад «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт». Адной з захадаў «удасканалення» сталася магчымасць анулявання рэгістрацыі даменных імёнаў, якія наносяць шкоду «нацыянальным інтарэсам».

«Пры выяўленні даменнага імя, здольнага прычыніць шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, адміністратар нацыянальнай даменнай зоны мае права прыняць рашэнне аб ануляванні запісу аб яго рэгістрацыі», – гаворыцца ў апублікаваным 22 студзеня загадзе Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Лукашэнку.


Цяпер тэхнічны адміністратар даменнай зоны (а гэта дзяржаўнае прадпрыемства «Беларускія воблачныя тэхналогіі») можа ануляваць рэгістрацыю даменных імёнаў, якія наносяць шкоду «нацыянальным інтарэсам».


Ануляваныя дамены пасля гэтага ўносяцца ў «адмысловы пералік».

Нагадаем таксама, што Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня пракаментаваў рэбусам імавернае блакаванне інтэрнэту ў дзень выбараў. Паводле Лукашэнкі, «забараніць – гэта проста», але «забароны заўсёды не на карысць». У той жа час, калі спатрэбіцца, ён у любы момант гатовы «спыніць усё што заўгодна».


«Але цяпер гэта не патрэбна, няма такой неабходнасці. […] Мы ніколі не думалі пра гэта. Хочаце ў інтэрнэце – сядзіце там. Тым больш 50 адсоткаў інтэрнэту, а можа і больш, гэта ж карысць», – заявіў ён.


Тым часам у Беларусі падчас мінулых выбараў былі маштабныя адключэнні інтэрнэту.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10