навіны

Ціханоўская прадставіла ў Давосе пяць крокаў для аднаўлення Беларусі пасля дыктатуры

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

З 20 па 24 студзеня ў швейцарскім горадзе Давос праходзіць 55-ы Сусветны эканамічны форум. У ім удзельнічае Святлана Ціханоўская. На івэнце «Будучыня Беларусі» беларуская лідарка падзялілася бачаннем таго, як нашая краіна будзе аднаўляцца пасля дыктатуры і рухацца да эканамічнага адраджэння.

Ціханоўская прапанавала пяць практычных крокаў, якія дапамогуць Беларусі аднавіцца:


1.   Стварыць умовы для вяртання на радзіму. Забяспечыць атмасферу, якая дазволіць прадпрыемствам, таленавітым прадпрымальнікам і экспертам вярнуцца ў Беларусь і прынесці з сабой фінансавы капітал, веды, досвед і кантакты.


2.   Зрабіць Беларусь канкурэнтаздольным і прывабным рынкам, адкрытым для інвестараў з усяго свету.


3.   Вярнуць Беларусі статус IT-краіны, вядомай выбітнымі стартапамі і ініцыятывамі.


4.   Інвеставаць у новыя тэхналогіі.


5.   Пачаць працэс еўраінтэграцыі і ўступіць у Раду Еўропы, каб вучыцца ў тых, хто ўжо прайшоў пераходны перыяд, скарыстацца іхнымі лепшымі практыкамі і не паўтараць памылак.


Акно магчымасцяў можа адкрыцца ў любым момант, і беларусы павінны быць да гэтага гатовымі, перакананая кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету.

,,

«Таму сёння ў Давосе мы наладжваем сувязі з урадамі, парламентамі, глабальнымі карпарацыямі – гэта дапаможа зрабіць пераход хутчэйшым і плаўным. Вельмі важна, асабліва на пачатковым этапе, правесці ўсе неабходныя рэформы, падтрымаць прыватную ініцыятыву і прыцягнуць інвестыцыі ў Беларусь», – сказала лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў.


Доналд Трамп прымаўляе са сцэны ў якасці 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў у ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / Pool Photo via AP / East News
Святлана Ціханоўская павіншавала Трампа і нагадала, што беларускі народ – саюзнік навіны

Святлана Ціханоўская прымае ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе трэці раз запар. Сёлета – у асноўнай праграме і па асабістым запрашэнні прэзідэнта Форуму.


Кіраўніца АПК стане спікеркай у панэльнай дыскусіі «Мір праз сілу» разам з прэзідэнтам Фінляндыі Аляксандрам Стубам, прэм’ер-міністрам Швецыі Улфам Крыстарсанам і камандуючым аб’яднанымі сіламі НАТО ў Еўропе генералам Крыстаферам Кавалі.


Дыскусія будзе прысвечаная пытанням бяспекі ва Усходняй Еўропе. Кіраўніца Кабінету акцэнтуе ўвагу на нелегітымнасці Лукашэнкі, важнасці падтрымкі пераменаў і ўплыве Беларусі на рэгіянальную стабільнасць.


Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам: запланаванае абмеркаванне рэгіянальнай бяспекі, міжнароднай каардынацыі і непрызнання нелегітымных выбараў у Беларусі.


Таксама абраная прэзідэнтка Беларусі выступіць з прамовай пра ролю жанчынаў у стварэнні будучыні Беларусі падчас панэлі «Сусветныя лідаркі ў Давосе».


Акрамя таго, у графіку – сустрэча з Джымі Уэйлсам, заснавальнікам Wikipedia, прысвечаная барацьбе з дэзінфармацыяй, падтрымцы незалежных медыя і дакладнаму асвятленню сітуацыі ў Беларусі; круглы стол IGWEL «Вяртанне геапалітыкі жорсткай сілы» і дыскусія пра выклікі рэгіянальнай бяспекі і ролю Беларусі.


Запланаваная сустрэча з міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Ноэлем Баро, на якой будзе абмяркоўвацца ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і гуманітарная дапамога Беларусі.


Падчас мерапрыемстваў для медыяў (Washington Post, Foreign Policy, CNBC) Ціханоўская распавядзе пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі, узмацненне рэпрэсіяў і неабходнасць міжнароднай салідарнасці ў барацьбе за свабодную Беларусь.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10