навіны

Экс-баскетбалістка Кацярына Сныціна сыграе саму сябе на сцэне ў Лондане

Кацярына Сныціна
Кацярына Сныціна. Фота: belarusfreetheatre.com
podpis źródła zdjęcia

З 5 да 8 лютага 2025 года ў Лондане пройдуць паказы тэатральнай пастаноўкі «KS6: Small Forward» з былой беларускай баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай у галоўнай ролі.

Кацярына Сныціна. Фота: snytsina / Instagram

«Я ў добрай чалавечай форме, але гэтая форма не баскетбольная». Вялікая размова з Кацяй Сныцінай

Гісторыі

«KS6: Small Forward» прыдумалі заснавальнікі Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін і Наталля Каляда. Назва праекту адразу кажа пра тое, што пастаноўка будзе пра баскетбольную кар’еру Сныцінай: яна выступала пад шостым нумарам на пазіцыі лёгкага форварда.


У спектаклі Кацярына іграе саму сябе і распавядае пра сваё дзяцінства, баскетбол, беларускія пратэсты ў 2020 годзе.


Паказы адбудуцца ў лонданскай студыі «The Pit», разлічанай на 164 гледачы. Усе квіткі ўжо прададзеныя. 8 лютага будзе два паказы.


Увосень 2024 года «KS6: Small Forward» быў 17 разоў паказаны ў Нью-Ёрку на тэатральнай пляцоўцы «La MaMa».


Кацярына Сныціна абвясціла пра завяршэнне баскетбольнай кар’еры ўвесну 2024 года, аднак засталася трэнеркаю ў сваёй былой лонданскай камандзе «London Lions».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10