аналтыка

Першыя ўказы Трампа мяняюць курс амерыканскай дзяржавы. Што ад гэтага беларусам

Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп трымае ліст, які былы прэзідэнт Джо Байдэн пакінуў яму на стале, падчас падпісвання шэрагу выканаўчых актаў у Авальным кабінеце Белага дома. Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША. 20 студзеня 2025 года. Фота: Evan Vucci / AP Photo / East News

Стары новы прэзідэнт ЗША Доналд Трамп, пасля таго як 20 студзеня зноў заступіў на пасаду кіраўніка краіны, падпісаў цэлы шэраг выканаўчых актаў, прэзідэнцкіх мемарандумаў і ўказаў у самых розных пытаннях. Як гэта паўплывае на амерыканскую палітыку і ці адаб’ецца на беларусах – у нашым матэрыяле.