навіны

Святлана Ціханоўская павіншавала Трампа і нагадала, што беларускі народ – саюзнік

Доналд Трамп прымаўляе са сцэны ў якасці 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў у ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне
Доналд Трамп прымаўляе са сцэны ў якасці 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў у ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / Pool Photo via AP / East News
podpis źródła zdjęcia

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі павіншавала Доналда Трампа з уступленнем на пасаду прэзідэнта ЗША.

«Мы верым, што Злучаныя Штаты будуць працягваць адстойваць справу свабоды, працуючы з саюзнікамі над тым, каб узмацніць галасы тых, хто імкнецца да чалавечай годнасці, і прыцягнуць да адказнасці тых, хто душыць гэтыя імкненні, – выказалася Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні. – Беларускі народ саюзнік Злучаных Штатаў, аб'яднаны агульнымі каштоўнасцямі і агульным бачаннем больш свабоднага, бяспечнага і квітучага свету».


Нагадаем: 20 студзеня ў Вашынгтоне адбылася інаўгурацыя 47-га прэзідэнта ЗША Доналда Трампа. Звычайна цырымонія праходзіць на прыступках Капітолію, аднак гэтым разам праз мароз імпрэзу правялі ў будынку, у ратондзе, дзе Трамп і ягоны віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс прынеслі прысягу. Доналд Трамп стаўся найстарэйшым прэзідэнтам ЗША: цяпер, на момант інаўгурацыі, яму 78 гадоў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10