Доналд Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. Інаўгурацыя ў фатаграфіях
20.01.2025, 22:08
Доналд Трамп прымае прысягу ў якасці 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў ад галоўнага суддзі Джона Робэртса падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / Pool Photo via AP / East News
podpis źródła zdjęcia
У Вашынгтоне адбылася інаўгурацыя 47-га прэзідэнта ЗША Доналда Трампа. Звычайна цырымонія праходзіць на прыступках Капітолію, аднак гэтым разам праз мароз імпрэзу правялі ў будынку, у ратондзе, дзе Трамп і ягоны віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс прынеслі прысягу. Доналд Трамп стаўся найстарэйшым прэзідэнтам ЗША: цяпер, на момант інаўгурацыі, яму 78 гадоў.
Верталёт Корпусу марской пяхоты ЗША «Marine One» пралятае над будынкам Капітолію ЗША напярэдадні інаўгурацыі прэзідэнта. 20 студзеня 2025 года. Фота: Francis Chung / POLITICO / AP Images / East News
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і першая лэдзі Джыл Байдэн вітаюць абранага прэзідэнта Доналда Трампа і ягоную жонку Мэланію Трамп пасля прыбыцця ў Белы дом. 20 студзеня 2025 года. Фота: Evan Vucci / AP Photo / East News
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, першая лэдзі Джыл Байдэн, абраны прэзідэнт Доналд Трамп і ягоная жонка Мэланія Трамп пазуюць для фота ля ўваходу ў Белы дом. 20 студзеня 2025 года. Фота: Jim Watson / AFP / East News
Чальцы аркестру марской пяхоты ЗША «The President's Own» перад 60-й інаўгурацыяй прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP Photo / East News
Былы прэзідэнт Джордж Буш ‒ старэйшы і Лора Буш перад інаўгурацыяй прэзідэнта ЗША ў ратондзе Капітолію. 20 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo / Julia Demaree Nikhinson / East News
Заснавальнік кампаніі «SpaceX» Ілан Маск разглядвае фрэскі перад 60-й інаўгурацыяй прэзідэнта ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / AP / East News
Генеральны дырэктар Meta і Facebook Марк Цукербэрг (у цэнтры) прысутнічае на цырымоніі інаўгурацыі Доналда Трампа ў якасці 47-га прэзідэнта ЗША. 20 студзеня 2025 года. Фота: Shawn Thew / Pool / AFP / East News
Абраны прэзідэнт Доналд Трамп цалуе Мэланію Трамп перад 60-й інаўгурацыяй прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Saul Loeb / AP / East News
Людзі чакаюць ля арэны «Capitol One» перад парадам у гонар інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў Вашынгтоне. Фота: Angela Weiss / AFP / East News
Абраны прэзідэнт Доналд Трамп рыхтуецца да інаўгурацыі ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kenny Holston / The New York Times / AP / East News
Доналд Трамп прымае прысягу ў якасці 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў ад галоўнага суддзі Джона Робэртса. Фота: Morry Gash, Pool / AP Photo / East News
Абраны віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс прымае прысягу ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kevin Lamarque / Pool Photo via AP / East News
Прэзідэнт Доналд Трамп выказвае пашану падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kevin Lamarque / Pool Photo via AP / East News
Прэзідэнт Доналд Трамп трымае руку жонкі Мэланіі Трамп побач з сынам Бэранам Трампам (у цэнтры) і віцэ-прэзідэнтам Джэй Ды Вэнсам (злева) падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ЗША. 20 студзеня 2025 года. Фота: Morry Gash, Pool / AP Photo / East News
Доналд Трамп выступае пасля прыняцця прысягі ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kevin Lamarque / Pool Photo via AP / East News
Прысутныя апладуюць 47-му прэзідэнту ЗША Доналду Трампу, які выступае пасля прыняцця прысягі ў Капітоліі ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kevin Lamarque / Pool Photo via AP / East News