навіны

Трамп паабяцаў выслаць усіх нелегальных мігрантаў. Ці закране гэта беларусаў?

Прэзідэнт Дональд Трамп выступае пасля прыняцця прысягі падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолія ЗША ў Вашынгтоне
Прэзідэнт Дональд Трамп выступае пасля прыняцця прысягі падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолія ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Kevin Lamarque / Pool Photo via AP / East News
podpis źródła zdjęcia

Доналд Трамп 20 студзеня прыняў прысягу і ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. У сваёй прамове ён распавёў пра палітыку ў дачыненні нелегальнай міграцыі. Анансаваныя антымігранцкія рэйды і імаверную пагрозу для беларусаў пракаментаваў старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Трамп абвясціў рэжым надзвычайнага становішча на паўднёвай мяжы ЗША.

,,

«Нелегальныя перасячэнні мяжы будуць спыненыя. Усе нелегальныя мігранты будуць вернутыя туды, адкуль яны прыехалі», – заявіў амерыканскі прэзідэнт.


На паўднёвую мяжу будзе накіраваная Нацыянальная гвардыя.


Ужо 21 студзеня ў ЗША распачнуцца антымігранцкія рэйды, як вынікае са словаў Трампа. Офіс Святланы Ціханоўскай будзе спрыяць беларусам, калі ў іх узнікнуць праблемы падчас гэтых рэйдаў, паведаміў «Позірку» старэйшы дарадца беларускай лідаркі Франак Вячорка.

,,

«Мы будзем праз Асацыяцыю беларусаў у Амерыцы (АВА) збіраць інфармацыю па сітуацыі з беларусамі і абмяркоўваць з амерыканскімі ўладамі», – распавёў Вячорка.


Абраны прэзідэнт Доналд Трамп вітае прэзідэнта Джо Байдэна падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / Pool Photo via AP / East News
«Можа закрануць матэрыяльныя інтарэсы беларусаў». Кавалеўскі пра прэзідэнцтва Трампа навіны

На думку дарадцы Ціханоўскай, міграцыйныя абмежаванні новай адміністрацыі ЗША не павінны закрануць большасць беларусаў, якія жывуць і працуюць у ЗША легальна на падставе розных тыпаў візаў і грынкартаў.


«Акрамя таго, беларусы займаюць першае месца ў свеце ў approval rate – адсотку ўхваленых заявак на прытулак у ЗША», – падкрэсліў палітык.


Акрамя барацьбы з нелегальнай міграцыяй, Трамп плануе падпісаць указ аб аднаўленні смяротнага пакарання на федэральным узроўні, прызнаць наркакартэлі тэрарыстычнымі арганізацыямі, павялічыць здабычу нафты, зрабіць амерыканскую армію самай моцнай у свеце, змяніць гендарную палітыку ЗША.


Расею і Украіну ў сваёй інаўгурацыйнай прамове Трамп не згадаў, але ў той жа час казаў пра вызваленне закладнікаў у выніку дамоўленасці аб перамір’і Ізраілю і «Хамасу» ды паабяцаў, што ягонай «самай вялікай спадчынай будзе спадчына міратворцы і аб’яднальніка».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10