навіны

У Лідзе невядомыя скралі камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага

Камень на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага
Камень на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага ў 2024 годзе. Фота: Спадчына / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Лідзе знік памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага расейскімі царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 года, паведамляе Znadniemna.pl.

Паваленыя крыжы ва ўрочышчы «Хайсы», Віцебская вобласць. Фота: Хайсы – Віцебскія Курапаты / Facebook

«Знішчаныя 26 крыжоў разам з шыльдамі». Пад Віцебскам апаганілі мемарыял ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў

навіны

Акт вандалізму адбыўся напярэдадні 162-й гадавіны паўстання 1863 года, якая адзначаецца 22 студзеня.


Адсутнасць камяня на магіле ксяндза заўважылі жыхары Ліды, якія прыйшлі ўскласці кветкі і запаліць знічы. Яшчэ ўвосень 2024 года камень быў на месцы – мясцовыя жыхары прыходзілі да яго ў Дзень усіх святых.


Год таму, на пачатку студзеня 2024 года, невядомыя спрабавалі апаганіць помнік на магіле ксяндза Фалькоўскага – тады была зацёртая выява гербу паўстанцаў, які мае «Пагоню».


Царскія ўлады расстралялі ксяндза Адама Фалькоўскага 24 чэрвеня 1863 года пад Лідай за тое, што ён зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў вернікаў далучыцца да паўстання. На месцы расстрэлу яго і пахавалі.


У 1940 годзе савецкія ўлады знішчылі крыж на магіле святара. У 1990-я гады крыжы працягнулі ставіць мясцовыя жыхары, аднак іх знішчалі чыноўнікі. У 2010 годзе замест крыжоў на магіле ўсталявалі мемарыяльны камень.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10