навіны

У Турэччыне памёр былы дырэктар Лідскага ліцэю меліярацыйнага будаўніцтва

Экстранныя службы каля дому ў Антальі, у якім жыў памерлы беларус Сяргей Буднік
Экстранныя службы каля дому ў Антальі, у якім жыў памерлы беларус Сяргей Буднік. Фота: IHA
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства замежных справаў Беларусі пацвердзіла факт смерці грамадзяніна нашай краіны ў Турэччыне 19 студзеня 2025 года.

На месцы здарэння ў Варшаве. Фота: miejskireporter.pl
На вакзале ў Варшаве памёр бесхацінец з Беларусі навіны

Трагедыя здарылася ў курортнай Антальі, дзе жыў 54-гадовы Сяргей Буднік. Ён перастаў адказваць сябрам і жонцы на паведамленні ў WhatsApp. Увечары 19 студзеня сябры прыйшлі да Сяргея. Ён не адмыкаў, тады яны зайшлі ў кватэру з дапамогай запаснога ключа і знайшлі сябра ў крыві на канапе. На месца былі выкліканыя паліцыя і медыкі, якія канстатавалі смерць мужчыны.


Вядома, што беларус хварэў на цыроз. Апошні раз сябры бачылі яго 12 студзеня.


Цела Сяргея Будніка забралі ў морг Інстытуту судовай медыцыны для вызначэння дакладнай прычыны смерці.


Беларуская амбасада застаецца ў кантакце з сям’ёй памерлага, праваахоўнымі органамі Турэччыны і медычнымі ўстановамі.


Высвятляюцца абставіны смерці беларуса. Родным аказваюць дапамогу ў рэпатрыяцыі цела.


У 2021 годзе Сяргей Буднік працаваў дырэктарам Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэю меліярацыйнага будаўніцтва. Ён быў зарэгістраваны на сайтах знаёмстваў, дзе пазначаў, што жыве ў Антальі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10