навіны

«Можа закрануць матэрыяльныя інтарэсы беларусаў». Кавалеўскі пра прэзідэнцтва Трампа

Абраны прэзідэнт Доналд Трамп вітае прэзідэнта Джо Байдэна падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне
Абраны прэзідэнт Доналд Трамп вітае прэзідэнта Джо Байдэна падчас 60-й інаўгурацыі прэзідэнта ў ратондзе Капітолію ЗША ў Вашынгтоне. 20 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla / Pool Photo via AP / East News
podpis źródła zdjęcia

Доналд Трамп заступае на пасаду прэзідэнта ЗША 20 студзеня. Беларусь для ЗША не прыярытэт у замежнай палітыцы, але новы прэзідэнт можа паўплываць на беларускія справы. «Белсат» спытаў у кіраўніка агенцтва Еўраатлантычнай супрацы Валера Кавалеўскага, што можа змяніцца.

Беларусь будзе разглядацца ў кантэксце вайны


Валер Кавалеўскі адзначае, што каманда Доналда Трампа публічна ніяк не паказвала стаўлення да сітуацыі ў Беларусі.


«Можна разлічваць, што будзе пэўная пераемнасць у гэтым пытанні. Усё ж Беларусь не адносіцца да прыярытэтаў замежнай палітыкі Злучаных Штатаў. Таму можна чакаць, што людзі і палітыкі, якія былі прынятыя на працу падчас адміністрацыі Байдэна [і звязаныя з беларускімі справамі. – Заўв. рэд], будуць заставацца і надалей.


Гэта аднак не азначае, што не трэба працаваць з новай адміністрацыяй і даводзіць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі, якія пагрозы стаяць перад беларускім грамадствам ці беларускай дзяржавай», – кажа Кавалеўскі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Валер Карбалевіч: Палітвязняў вызваляюць, бо Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах наконт Украіны навіны

Для беларусаў важна, што краіна будзе разглядацца адміністрацыяй Трампа ў кантэксце расейска-ўкраінскага канфлікту. Адпаведна, шмат чаго залежыць ад таго, як будзе вырашацца гэты канфлікт.


«Трамп ужо пазначыў гэта як адзін з прырытэтаў сваёй дзейнасці – заканчэнне вайны. Для беларускага дэмакратычнага руху важна, каб інтарэсы Беларусі былі адлюстраваныя, забяспечаныя ў мірных дамоўленасцях. Злучаныя Штаты наш галоўны партнёр дзеля таго, каб даводзіць нашую пазіцыю, каб інтарэсы Беларусі ні ў якім разе не былі забытыя.


Але ў цэлым, калі казаць пра палітычны істэблішмент Злучаных Штатаў, то з імі напрацаваныя досыць трывалыя сувязі за апошнія дзесяцігоддзі. Ёсць пераемнасць у гэтых сувязях па-за залежнасцю ад таго, якая адміністрацыя цяпер: дэмакраты ці рэспубліканцы», – працягвае Валер Кавалеўскі.


Трамп паўплывае на грошы беларусаў?


Хаця Доналд Трамп толькі прыходзіць на пасаду прэзідэнта ЗША, беларусы ўжо заўважылі некаторыя змены, звязаныя з гэтым: умацаванне курсу долара, якое назіралася ва ўсім свеце пасля абвяшчэння перамогі Трампа на выбарах. Што датычыць непасрэднага ўплыву ЗША на Беларусь, то гаворка можа ісці пра санкцыі і палітвязняў, лічыць суразмоўца.

,,

«Я пакуль не бачу ніякіх прыкметаў таго, каб Злучаныя Штаты рыхтавалі новыя санкцыйныя пакеты. Яны пакуль даюць падвышаную ўвагу пытанню вызвалення палітычных зняволеных. Яны таксама асэнсоўваюць важнасць гэтай праблемы і шукаюць шляхі да таго, каб вызваляць людзей. Разам з тым казаць, што будуць нейкія палітыкі, якія наўпрост будуць тычыцца Беларусі, не выпадае», – кажа Валер Кавалеўскі.


Прыход да ўлады Трампа можа паўплываць на беларусаў і эканамічна.


«Расея заявіла ў сваіх умовах да мірнага пагаднення з Украінай зняцце санкцыяў. Гэта адзін з момантаў, якія могуць таксама ўскосна закрануць і Беларусь. Калі санкцыі будуць знятыя з Расеі, яны, канечне, будуць здымацца і Беларусі – менавіта тыя санкцыі, якія датычаць саўдзелу рэжыму ў вайне супраць Украіны. Такім чынам гэта можа закрануць пэўныя, больш матэрыяльныя інтарэсы беларусаў», – падводзіць рысу Валер Кавалеўскі.


Антон Бяздольны, Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10