Памер працоўных пенсіяў у Беларусі 1 лютага 2025 года павялічыцца ў сярэднім на 10 %. Адпаведны ўказ 20 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
На выплату пенсіяў у лютым пойдзе каля 2,2 млрд рублёў, з якіх 196 млн – дадатковыя выдаткі на падвышэнне пенсіяў.
Папярэдні раз пенсіі беларусаў падвышаліся на 5 % у кастрычніку 2024 года. Перад гэтым – 1 лютага 2024 года на 10 %, напярэдадні парламенцкіх выбараў, як і цяпер – перад прэзідэнцкімі.
На цяперашні момант сярэдняя пенсія ў Беларусі складае 852 рублі.
Паводле «Кіберпартызанаў», з 2027 да 2033 года ўлады ў Беларусі хочуць падвысіць пенсійны ўзрост жанчын да 63 гадоў і ўвесці добраахвотныя назапашвальныя пенсіі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu