У панядзелак, 13-га студзеня, за 8 дзён да пачатку галасавання, Аляксандр Лукашэнка апублікаваў сваю перадвыбарную праграму. Ну, апублікаваў – гэта моцна сказана. Яна з'явілася толькі ў друкаваных версіях газетаў «Рэспубліка» і «Звязда». Што ж кандыдат Лукашэнка абяцае ў частцы эканомікі? Нічога. Увогуле.
Памятаеце, раней было «па пяцьсот», потым было нешта пра сярэднееўрапейскі ўзровень жыцця. Цяпер – ані слова, тым больш – аніякіх лічбаў.
,,«Я разумею, што яму цяпер вельмі цяжка нешта абяцаць. Самы галоўны эканамічны паказнік – рост ВУП – згодна з планам павінен быў скласці за чатыры гады плюс 15%, а колькі выйшла? Плюс 5%, крыху вышэй», – адзначае Аляксандр Кныровіч.
Плюс 15% чамусьці выйшла ў Польшчы. Вось дзіўна, Лукашэнкі ў іх няма, а планы росту яны выконваюць. У Літве, як і ў цэлым у Еўразвязе, – плюс 12%. ЕЗ аддаліўся ад нас яшчэ больш, разрыў за чатыры гады толькі павялічыўся.
Лукашэнка не выконвае абяцанняў, ніколі, і ўсё, што можа дзяржаўная прапаганда, – гэта палохаць вайной і ўзгадваць: а вось 30 гадоў таму…
Глядзіце ў поўным выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:
- Лукашэнка паслаў урад. Грошай не будзе
- Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю заваліў працу
- Беларусь больш не ІТ-краіна. Праграмісты бягуць з ПВТ