Naviny

«Умяшанне ў справы Беларусі». Прапаганда змаўчала пра зычэнне Пуціна Лукашэнку «поспехаў на выбарах»

img
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на нефармальным саміце СНД. Расея, Санкт-Пецярбург. 25 снежня 2024 года. Фота: Contributor/Getty Images

Прэс-службы беларускага і расейскага палітыкаў па-рознаму паведамілі пра іхную тэлефонную размову. Крэмль раскрыў, што Уладзімір Пуцін пажадаў Аляксандру Лукашэнку «поспехаў на выбарах», але беларуская прапаганда пра гэта змаўчала. Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман растлумачыў «Белсату», чаму.