навіны

«Варта падумаць»: прэзідэнт Літвы – пра прызнанне пашпарту Новай Беларусі

img
Пашпарт Новай Беларусі. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што не бачыць праблемы ў Пагоні на пашпарце Новай Беларусі і што аб прызнанні гэтага дакументу «варта падумаць». Палітык пры гэтым назваў Пагоню літоўскім сімвалам.

«Мы можам дазволіць выкарыстоўваць гэты сімвал народам, што спавядаюць свабоду і не стаяць на каленях перад Пуціным», – сказаў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа журналістам пасля цырымоніі ўшанавання памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў.

Пашпарт новай Беларусі. Крыніца: Зеркало
Валер Кавалеўскі: Пытанне не ў тым, каб выдаць кніжку, падобную на пашпарт навіны

Палітык адзначыў, што літоўскі герб «Віціс» – «выдатны, прыгожы літоўскі сімвал», што «адлюстроўвае нашую волю, творчасць і мужнасць».


Палітычная воля і моц Літвы, як сказаў Наўседа, зыходзіла з Вільні і ахоплівала тэрыторыі цяперашніх Беларусі і Украіны. «Для мяне сумневаў у гэтым няма. Гісторыя такая, і ніхто яе не плануе перапісваць», – заявіў літоўскі прэзідэнт.


Ён падкрэсліў, што ў сітуацыі з пашпартам Новай Беларусі больш важна абмяркоўваць не ўласна сімвал на вокладцы, а «юрыдычныя і дыпламатычныя аспекты»: «Гэта варта разглядаць».


Раней некаторыя літоўскія дэпутаты паскардзіліся ў сваё МЗС і запатрабавалі «прыняць захады» з увагі выкарыстання «літоўскай дзяржаўнай сімволікі» ў пашпарце Новай Беларусі. У ведамстве на гэта адказалі, што не бачаць праблемы ў тым, што на вокладцы дакументу – герб, падобны да літоўскага.

Фота: tsikhanouskaya.org
Пашпарт Новай Беларусі. Ці дапаможа ён беларусам ва Украіне? навіны

Пашпарт Новай Беларусі абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская плануе прэзентаваць 26 студзеня ў Варшаве на фэсце «Беларусы годныя лепшага». У той жа дзень пачнуць прымаць заяўкі ад ахвочых. За дакумент давядзецца заплаціць 97 еўраў.


Пашпарт яшчэ не прызнае аніводная краіна, аднак у Офісе Ціханоўскай запэўніваюць, што працуюць з гэтым. У ідэале дакумент мае стацца альтэрнатываю сіняму пашпарту для беларусаў у выгнанні, якія не могуць з'ездзіць на радзіму, каб замяніць яго пасля сканчэння тэрміну дзеяння.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10