Гераічная смерць беларускі Марыі Зайцавай, якая прайшла баявы шлях ад медсястры да снайпера ў Другім інтэрнацыянальным легіёне, нікога не пакінула абыякавым. Ва Украіне распачаўся збор сродкаў на імянную снайперскую вінтоўку ў памяць пра адважнаю беларуску.
Прафесійная снайперская вінтоўка каштуе ў камплекце з усім абсталяваннем не менш за 70 тысячаў еўраў. Трэці год вядомы багаслоў Украіны прафесар Юрый Чарнаморац дапамагае снайперам ЗСУ. За гэты час былі сабраныя сродкі на сотні снайперскіх комплексаў, а гэта дальнабойныя снайперскія вінтоўкі, аптычныя прыцэлы да іх, монаблокі, патроны і іншыя складнікі.
Для таго, каб захаваць памяць пра выдатных вайскоўцаў, прафесар Юрый Чарнаморац арганізаваў зборы на імянныя вінтоўкі, што на фронце ўручаюць самым лепшым снайперам. Цяпер адкрыўся збор на імянную вінтоўку «Марыя Зайцава». Не толькі ўкраінскія грамадзяне, але і беларусы могуць узяць удзел у зборы сродкаў, каб ушанаваць памяць сваёй суайчынніцы.
Грошы можна перасылаць непасрэдна Юрыю Чарнаморцу як кіраўніку валанцёрскага праекту:
Приват 4731219647256100
https://send.monobank.ua/jar/7uwhtDGmiD
моно 4441111400318691
Вінтоўку «Марыя Зайцава» ўручаць лепшаму снайперу ЗСУ, як толькі будзе сабраная неабходная сума.
Любоў Лунёва belsat.eu