навіны

У Газе абвешчанае спыненне агню пасля затрымкі

Перамешчаныя палестынцы пачынаюць вяртацца ў свае дамы ў ваколіцах Джабаліі і Бэйт-Ляг’і, праходзячы праз вуліцу Аль-Сафтаві на поўначы Газы, адкуль сышла ізраільская армія пасля абвяшчэння спынення агню і абмену закладнікамі паміж «Хамасам» ды Ізраілем 19 студзеня 2025 года ў горадзе Газа. Пагадненне аб спыненні агню і абмене палоннымі набыло моц а 11:15 раніцы паводле мясцовага часу пасля некалькіх гадзінаў затрымкі
Перамешчаныя палестынцы пачынаюць вяртацца ў свае дамы ў ваколіцах Джабаліі і Бэйт-Ляг’і, праходзячы праз вуліцу Аль-Сафтаві на поўначы Газы, адкуль сышла ізраільская армія пасля абвяшчэння спынення агню і абмену закладнікамі паміж «Хамасам» ды Ізраілем 19 студзеня 2025 года ў горадзе Газа. Пагадненне аб спыненні агню і абмене палоннымі набыло моц а 11:15 раніцы паводле мясцовага часу пасля некалькіх гадзінаў затрымкі. Фота: Ferial Abdu / Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Ізраіль і «Хамас» усё ж пайшлі на спыненне агню ў Газе пасля амаль трохгадзіннай затрымкі, піша «Reuters». З моманту, калі пагадненне павінна было пачаць дзеяць, да рэальнага абвяшчэння перамір'я Ізраіль атакаваў Газу ракетамі.

Жыхары і медычныя работнікі ў Газе паведамілі, што не чулі новых баявых дзеянняў або ўдараў прыкладна за паўгадзіны да таго, як спыненне агню было абвешчанае.


Паводле словаў палестынскіх медыкаў, у выніку ізраільскіх авіяўдараў і артылерыйскіх абстрэлаў загінулі 13 палестынцаў у перыяд паміж 08:30 паводле мясцовага часу (9:30 паводле Менску), калі павінна было пачацца спыненне агню, і 11:15 (12:15 паводле Менску), калі яно фактычна было здзейсненае.


Агонь не спыніўся а 8:30, бо Ізраіль абвінаваціў «Хамас» у невыкананні ўмоваў перамір'я – павінны быць названыя імёны трох закладнікаў, якія будуць вызваленыя 19 студзеня.


«Хамас» адказаў, што гэта звязана з тэхнічнымі цяжкасцямі і выказаў гатовасць пайсці на спыненне агню.


Палестынскі чыноўнік сказаў, што затрымка адбылася праз тое, што пасярэднікі папрасілі 48 гадзінаў «спакою» да ўвядзення перамір'я, але ізраільскія ўдары працягваліся аж да крайняга тэрміну і ўскладнілі адпраўленне спісу.


Офіс прэм'ер-міністра Ізраілю паведаміў, што яшчэ чатыры жывыя закладнікі будуць вызваленыя праз сем дзён.


Угода можа дапамагчы спыніць вайну ў Газе, што пачалася пасля нападу «Хамас» на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года. Паводле ўладаў Ізраілю, тады загінулі каля 1200 чалавек.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10