Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open-2025. Яна перамагла расяянку Міру Андрэеву ў двух сэтах – 6:1, 6:2.
Матч доўжыўся ўсяго 1 гадзіну 3 хвіліны і быў вельмі паспяховы для Арыны Сабаленкі, хаця ёй прагназавалі складанасці з Мірай Андрэевай.
За месца ў паўфінале Сабаленка будзе змагацца таксама з расяянкаю – Анастасіяй Паўлючэнкай. Матч адбудзецца 21 студзеня.
Сабаленка – першая ракетка ў свеце, Паўлючэнка – 32-я.
Арына Сабаленка зрабілася першаю ў двух апошніх Australian Open.
Напярэдадні яна заявіла, што на нейкі час можа завяршыць кар’еру, бо хоча будаваць сям’ю.
«Вельмі хачу завесці дзіця, а потым вярнуцца. Я хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб чагосьці дамагчыся», – сказала Сабаленка.
Арсен Рудэнка belsat.eu