Рэйтынг Лукашэнкі моцна абваліўся на выбары-2025. Чаму?

Басейн, вада і метро ў Менску, але чаму рэйтынг Лукашэнкі так моцна абрынуўся на выбары 2025? Што паказалі на выставе «CES 2025» і «Мая Беларусь»? «Беларус» ад МТЗ танчыць, а «John Deere» стварыў беспілотны трактар. Робаты і навінкі аўтапрамысловасці ў «Навіны з будучыні».

Хацелі як лепш: усяго за тры перадвыбарчыя месяцы ўлады паказалі ўсемагчымыя цуды, якія прыносіць кіраванне Лукашэнкі. А беларусы – народ практычны: падумалі, калі Лукашэнкі ўсё адно цяпер Не зрынуць, то хай штогод праводзіць свае перавыбары. Глядзіш – такімі тэмпамі, можа, і выканае, што нам ужо 30 гадоў абяцае. Пагатоў грошай, скрадзеных у беларусаў за трыццацігоддзе, хопіць і на такія цуды ды нават на рэзідэнцыі кожнаму беларусу.


Але перадвыбарчая паказуха абярнулася шалёным падзеннем падтрымання Лукашэнкі сярод ябацек, якія яшчэ некалькі гадоў таму на яго маліліся і якія яго цалавалі.

А ўсё чаму? Бо на ўласныя вочы пабачылі цяперашняга Лукашэнку. Гэта нам паказваюць дасканала адабраныя і адрэтушаваныя кадры з ім, а ябацькі бачаць зблізку і баяцца, у якую будучыню іх зацягваюць.

Глядзіце ў новым выданні праграмы Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні».