Рада бяспекі РБ: Беларусі ніхто не пагражае. Заява Вальфовіча і новыя вучэнні

Галоўныя падзеі дня ў "Аб'ектыве" такія:


  • У Гданьску распачаўся Касцюшкаўскі форум. Падзея праходзіць у межах старшынства Варшавы ў Еўрапейскім Звязе.
  • На палігонах і на незнаёмых участках мясцовасці - у лукашэнкаўскіх вайскоўцаў зноў вучэнні.
  • Цэнтрвыбаркам сёння паставіў кропку ў прэзідэнцкай кампаніі і зацвердзіў яе афіцыйныя вынікі. Ганна Канапацкая заявіла, што не адчувае свята ў сённяшні дзень.
  • У Беларусі растуць выплаты і заробкі. Паводле справаздачы Еўразійскага банку развіцця, летась рост склаў 13 адсоткаў. Ці паспявае рост выплатаў за цэнамі ды інфляцыяй?
  • Інцыдэнт з футбольнай брамай у Беларусі. У Ашмянах падчас трэнавання канструкцыя ўпала на 11-гадовага хлопчыка. Дзіцёнка з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі.
  • За два тыдні ў Белым доме Доналд Трамп паспеў моцна скалыхнуць свет. Спыненыя гуманітарныя праграмы, распачатыя гандлёвыя войны і пагрозы вайсковай абароны інтарэсаў ЗША. Пакуль рэйтынгі Трампа ў саміх штатах растуць, але хутка ўсё можа змяніцца.


У рубрыцы БелсатOnline размаўляем на наступныя тэмы:

  • Мінздраў уводзіць новыя абмежаванні для прыватных медцэнтраў.
  • Гуманітарныя арганізацыі засталіся без дапапмогі ЗША.
  • Ініцыятыва па ўратаванні помнікаў беларускім дзеячам у Беластоку.
  • Ці дапаможа набліжанасць да уладаў паскорыцьІлану Маску ягоную касмічную праграму?