Рэкордны разрыў у заробках беларусаў. Падрабязнасці вызвалення Паліны Шарэнда-Панасюк

У праграме "Аб'ектыў" прапануем вашай увазе галоўныя падзеі суботы:

  • Не менш за тры "Шагеды" заляталі раніцай у Беларусь
  • Паліна Шарэнда-Панасюк была вызваленая з Гомельскай жаночай калоніі. Пра гэта паведаміў ейны муж Андрэй Шарэнда.
  • Каардынацыйная Рада ўпершыню ў гісторыі прадставіла нашую краіну на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Пра практычныя вынікі працы ў Страсбуры распавяла кіраўніца дэлегацыі дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЕ Аляксандра Мамаева.
  • Розніца ў аплаце труда мужчын і жанчынаў летась скарацілася ў 4,5 разы. Паводле Белстату, цяпер у паказчыку гэндарнай роўнасці заробкаў Беларусь займае 4 месца сярод краінаў Еўропы. Ці варта верыць гэтым звесткам?
  • Украіна: абстрэлы працягваюцца. Як бачаць спыненне вайны ў Белым доме?
  • Групоўка ХАМАС вызваліла яшчэ трох ізраільцянаў-закладнікаў, захопленых падчас тэрарыстычнай атакі 7 кастрычніка 2023-га. Узамен за гэта Ізраіль вызваляе 183 палестынцаў.
  • Аматары расейскай культуры ствараюць у Менску "Маскоўскае зямляцтва". Чым будзе займацца пракрамлёўская арганізацыя і якія мэты пераследуе?
  • Марш памяці Кастуся Каліноўскага ў Беластоку.