Сёння ў прагарме "Аб'ектыў" галоўныя тэмы дня такія:
- Пачаліся суды за парушэнні на "выбарах" Лукашэнкі.
- Правальная пяцігодка для беларускага гандлю. Кіраўнік МЗС схлусіў, што ў Беларусі ўсё выдатна з гандлем з еўрапейскімі краінамі.
- ЕЗ падрыхтаваў 16-ты пакат санкцыяў супраць Расеі і Беларусі.
- Вучэнні на беларуска-ўкраінскім памежжы ды ўмацаванне з беларускага боку.
- Як пазбегнуць самагубства праз цкаванне - рэкамендацыі псіхалагіні.
- Менчука будуць судзіць за нібыта фіктыўную адпрацоўку маладых спецыялістаў. Разбіраем, як рэжым прымушае адпрацоўваць выпускнікоў, і чаму гэта не спрыяе замацаванню кадраў на месцах.
- Беларусы сабралі больш за 3500 еўраў для настаўніцы, якую эвакуіравалі з Беларусі. Каментар з эвакуяванай Таццянай Крапіневіч.
- Пажар на балоце Званец.
- Чаму птушкі застаюцца на зімоўку і як правільна ім дапамагчы перажыць анамаліі зімы на радзіме.
- Часопіс "Памылка" запусціў прэмію для беларускіх незалежных навукоўцаў.
У "Белсат анлайн" размаўляем пра прычыны падаражэння аўто, ці гэта апошні тэрмін Лукашэнкі, ці мае рэжым сапраўды дзейсны і моцны кіберапарат а таксама пра булінг сярод маладзёнаў.