навіны

Парыжскі тэатр трапіў пад пагрозу закрыцця праз заняцце яго памяшканняў мігрантамі

Памяшканні парыжскага тэатру, акупаваныя мігрантамі. Крыніца: BILD на русском / Telegram
Памяшканні парыжскага тэатру, акупаваныя мігрантамі. Крыніца: BILD на русском / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Тэатр «La Gaîté Lyrique» ў Парыжы сутыкнуўся з пагрозаю банкруцтва пасля таго, як каля 300 мігрантаў занялі яго будынак. 

Праблемы пачаліся 10 снежня, калі тэатр арганізаваў падзею пад назваю «Пераасэнсаванне прыёму бежанцаў у Францыі» і бясплатна запрасіў на яе мігрантаў, паведамляе «Bild». Праз амаль шэсць тыдняў пасля падзеі яны ўсё яшчэ перабываюць у памяшканнях тэатру, што паралізавала яго працу.


Усе спектаклі давялося перанесці, адмяніць або правесці на іншых пляцоўках, што прывяло да фінансавых стратаў у сотні тысячаў еўраў. Як паведамляе адміністрацыя тэатру, дзяржаўнае фінансаванне складае толькі 30 % яго бюджэту, а астатнія 70 % ён мусіць зарабляць самастойна.

,,

«Праз захоп будынку і адсутнасць пастановы з боку ўладаў Парыжу і прэфектуры, "La Gaîté Lyrique" больш не можа прымаць гледачоў», гаворыцца ў заяве на сайце тэатру.


Мігранты, якія засталіся ў будынку, спяць на крэслах і сталах, а студыя гуказапісу ператвораная ў медычны пункт. Адміністрацыя тэатру адзначае, што санітарныя ўмовы ў будынку імкліва пагаршаюцца.

Захопнікі патрабуюць «годнага і сталага жылля». Кіраўніцтва тэатру падкрэслівае, што гэтая сітуацыя зрабілася для іх «раптоўным і разбуральным ударам», і выказвае надзею на хуткую дапамогу з боку гарадскіх і дзяржаўных уладаў.

У студзені 2021 года ў Парыжы ўжо адбыўся падобны выпадак: тады каля 300 мігрантаў занялі закінуты будынак дзіцячага садка ў Парыжы, каб прыцягнуць увагу да патрэбы ў прытулку ад холаду і пандэміі. Улады Парыжу паабяцалі забяспечыць іх часовым начлегам у школьных спартовых залах, бо будынак садка непрыдатны для пражывання.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10