навіны

Вызначаныя неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі раёны Беларусі. Гомельская вобласць – амаль уся

Фота мае ілюстрацыйны характар
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Савет Міністраў Беларусі вызначыў раёны ў нашай краіне з неспрыяльнымі ўмовамі для вядзення сельскай гаспадаркі на 2025 – 2029 гады: адпаведная пастанова № 19 ад 14 студзеня апублікаваная 18 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Генеральны дырэктар РУП «Беларуснафта» Аляксандр Ляхаў, дырэктар прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна» Яўген Лукомскі, старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей і памочнік Прэзідэнта, інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка на адкрыцці птушнікаў пасля мадэрнізацыі на РУП «Беларуснафта-Асобіна». 30 ліпеня 2020 года. Фота: БелТА

Пасада дырэктара вакантная, галоўны бухгалтар таксама адсутнічае. Хто і як ратуе сельгаспрадпрыемствы

навіны

У пералік неспрыяльных трапілі 65 з 118 раёнаў Беларусі.


Гомельская вобласць амаль уся непрыдатная для сельскай гаспадаркі: у спіс улучаныя ўсе раёны, акрамя Жлобінскага.


Да неспрыяльнай аднесеная значная частка Віцебскай вобласці – усе раёны, акрамя Аршанскага, Дубровенскага, Полацкага, Талочынскага, Шаркаўшчынскага.


У Магілёўскай вобласці неспрыяльнымі для сельскай гаспадаркі прызнаныя Бялыніцкі, Бабруйскі, Быхаўскі, Глускі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі раёны.


З Берасцейскай вобласці ў спіс неспрыяльных трапілі Ганцавіцкі, Лунінецкі, Пінскі, Маларыцкі і Столінскі раёны, на Меншчыне – Бярэзінскі, Вілейскі, Валожынскі, Крупскі, Лагойскі і Мядзельскі раёны.


Самыя добрыя ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі – у Гарадзенскай вобласці, як вынікае з пастановы Савету Міністраў. Там толькі чатыры раёны прызнаныя неспрыяльнымі: Дзятлаўскі, Іўеўскі, Наваградскі і Свіслацкі.


Спіс неспрыяльных для сельскай гаспадаркі рэгіёнаў складаецца раз на пяць гадоў супольна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі, Акадэміяй навук Беларусі на падставе звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, Міністэрства працы і Дзяржаўнага камітэту ў маёмасці.


Неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі раёны – гэта такія, дзе праз прыродна-кліматычныя, глебавыя, экалагічныя і сацыяльна-эканамічныя паказнікі немагчымая арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі ў такіх раёнах атрымліваюць даплаты з мясцовых бюджэтаў на вырабленую прадукцыю.


Сельская гаспадарка Беларусі загразла ў даўгах, як вынікае з дакументаў і тэлефонных размоваў, якімі надоечы з намі дзяліліся «BELPOL» і «Кіберпартызаны».


Так, запазычанасць сельскагаспадарчых арганізацыяў Гомельшчыны, прызнанай самай неспрыяльнай, цягам дзевяці месяцаў вырасла на 570 тысячаў рублёў і склала агулам больш за 4,5 млн рублёў. Сярод даўжнікоў – кожная шостая гаспадарка.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10