Аляксандр Лукашэнка памілаваў чарговыя 23 асобы, што былі асуджаныя паводле палітычных матываў, раніцаю 18 студзеня паведаміла БелТА.
Сярод памілаваных гэтым разам – 3 жанчыны і 20 мужчынаў. 13 чалавек – старэйшыя за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін мужчына – шматдзетны бацька.
Усе яны напісалі прашэнні аб памілаванні, а на волі «Міністэрства ўнутраных справаў забяспечыць кантроль за іхнымі законапаслухмянымі паводзінамі», зазначае БелТА.
Гэта першае памілаванне ў 2025 годзе. Папярэдняе адбылося 28 снежня 2024 года, тады былі вызваленыя 20 палітвязняў.
Агулам у 2024 годзе было 8 хваляў памілаванняў палітзняволеных, падчас якіх на волю выйшлі 227 чалавек.
Марыя Міхалевіч belsat.eu