навіны

Расея ўдарыла па Кіеве і Запарожжы. Ёсць загінулыя і параненыя

Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве 18 студзеня 2025 года
Наступствы ракетнага ўдару па Кіеве 18 студзеня 2025 года. Фота: ДСНС Украіны / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Раніцаю ў суботу, 18 студзеня, расейскія войскі абстралялі балістычнымі ракетамі Кіеў і Запарожжа. У сталіцы, згодна з папярэдняй інфармацыяй на 8:30 паводле кіеўскага часу, загінулі 4 чалавекі. У Запарожжы ёсць параненыя ў цяжкім стане.

У Кіеве ўдар трапіў у Шаўчэнкаўскі раён. Загінулі чатыры чалавекі, тры атрымалі раненні.


Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы Украіны ў надзвычайных сітуацыях, часткова разбураны адміністрацыйны будынак, будынак бізнес-цэнтру, крама, загарэліся тры аўтамабілі, яшчэ дзесяць пашкоджаныя. Таксама пашкоджаныя водаправод і станцыя метро «Лук’янаўская» – яна закрытая на ўваход і выхад, цягнікі на ёй не спыняюцца, паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.


Таксама раніцаю 18 студзеня расейскія войскі атакавалі балістычнымі ракетамі Запарожжа. Там вядома пра 8 пацярпелых, адна жанчына ў цяжкім стане.


У пятніцу, 17 студзеня, быў абстраляны Крывы Рог. Раніцаю 18 студзеня сталася вядома, што колькасць ахвяраў ракетнага ўдару вырасла да 5 чалавек: кіраўнік Рады абароны гораду Аляксандр Вілкул паведаміў, што ў шпіталі памерла 22-гадовая дзяўчына. Агулам пацярпелі 19 чалавек, сярод якіх – чацвёра дзяцей.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10