навіны

Лукашэнка прысвяціў гэтую пяцігодку якасці. А чаму была прысвечана мінулая?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка наведвае агракамбінат «Дзяржынскі» пад Менскам, Беларусь,. 21 жніўня 2020 года. Фота: Nikolai Petrov / BelTA Pool Photo via AP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Аляксандр Лукашэнка наведвае агракамбінат «Дзяржынскі» пад Менскам, Беларусь,. 21 жніўня 2020 года. Фота: Nikolai Petrov / BelTA Pool Photo via AP / East News
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Лукашэнка працягвае жыць савецкімі пяцігодкамі. 17 студзеня ён падпісаў чарговы ўказ, якім назваў наступную пяцігодку ў Беларусі і «вызначыў стратэгічныя задачы» на гэты час.

Згодна з указам, 2025–2029 гады будуць называцца «пяцігодкай якасці».


«Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг)», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Лукашэнкі.


Сярод такіх задач называюцца «далейшы рост даходаў насельніцтва», «павышэнне нараджальнасці і паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу», «развіццё тэлекамунікацый», «далейшая дэбюракратызацыя» і шмат іншых эфемерных паняццяў.


Зрэшты, на практыцы гэта зусім нічога не значыць: калі паглядзець планы на папярэднія пяцігодкі, яны мала чым адрозніваліся ўсе 30 гадоў. І часцей за ўсё, ніякіх асабістых вынікаў не мелі.


Напрыклад, папярэдняя пяцігодка 2020-2024 гадоў была «пяцігодкай маладой Беларусі». Абвяшчаючы яе, Лукашэнка казаў, што «галоўнае, каб яны (моладзь) рухалі нашу краіну наперад».


«Лічу, што наступная пяцігодка павінна стаць пяцігоддзем маладой Беларусі. Аднагодкі незалежнасці, тыя, каму сёння 25-30 гадоў, - самае актыўнае і перспектыўнае пакаленне, здольнае надаць магутны імпульс развіццю краіны, зрабіць яе канкурэнтаздольнай і паспяховай у самых розных сферах. Сфарміраваць аблічча новай Беларусі, накіраванай у будучыню», – перадавала ягоныя словы прэс-служба.


За «пяцігодку маладой Беларусі» з краіны, паводле розных падлікаў, з'ехаліа каля 120 тысяч чалавек, нязгодных з вынікамі падробленых выбараў. У асноўным гэта была моладзь. Пасля гэтага тэмпы нараджальнасці аднавілі савецкі пасляваенны антырэкорд.

 

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10