навіны

Перабоі з інтэрнэтам і пашпарт Новай Беларусі. Падзеі тыдня ў малюнках

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што вызначаюць нашае жыццё ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на найважнейшыя навіны апошніх тыдняў.

Праект «Нацыянальны пашпарт Беларусі», што ў народзе празвалі «пашпартам Новай Беларусі», анансавалі амаль два гады таму, але на пэўны час ён «завіс». Чарнавік дызайну быў афіцыйна прэзентаваны 6 жніўня 2023 года. У лістападзе 2023 года Ціханоўская запэўнівала, што Аб’яднаны пераходны кабінет набывае матэрыялы для друку альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў. Дэмакратычныя сілы спадзяваліся пачаць выдаваць пашпарты ў першыя месяцы 2024 года, але адбылася затрымка, якую тлумачылі не залежнымі ад каманды прычынамі.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская анансавала прэзентацыю праекту «пашпарту Новай Беларусі» 26 студзеня на варшаўскім фэсце «Беларусы годныя лепшага» – заяўкі на дакументы пачнуць прымаць з дня прэзентацыі.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Беларусь vs Белоруссия


У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Праўда, гэтага пакуль не адбылося. Змаганне вакол назвы ідзе ўжо не першы год. За старую, савецкую, назву «Белоруссия» выступаюць перадусім жыхары Расеі.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

А не будуць галасаваць, адключым інтэрнэт


У ноч на 10 студзеня жыхары Беларусі паведамілі аб праблемах з доступам да інтэрнэту. Не адчыняліся сайты, мэсэнджары, сацыяльныя сеткі і YouTube. А 17 студзеня выданне «Наша Ніва» са спасылкаю на сваіх суразмоўцаў паведаміла, што 26 студзеня, у дзень выбараў, у Беларусі могуць адключаць інтэрнэт.

Апошні раз маштабнае адключэнне інтэрнэту ў Беларусі было падчас выбараў 2020 года.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Лукашэнка дазволіў чыноўнікам купляць службовыя машыны не толькі маркі «БелДжы»


Цяпер дзяржаўныя структуры і кампаніі з дзяржаўнай доляю больш за 50 % не абавязаныя купляць у якасці службовых аўтамабіляў выключна «БелДжы» – кітайскія «Geely» беларускай зборкі. Адпаведны пункт з указу выключылі.

Падрабязна мы пісалі пра гэта тут.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат
Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Надзвычайная стабільнасць


З 20 студзеня асабовы склад беларускай міліцыі пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясення службы. А ўжо 21-га распачнецца датэрміновае галасаванне на «выбарах» прэзідэнта. У дзень выбараў, апроч міліцыянтаў, ахоўваць выбарчыя ўчасткі будуць таксама і работнікі Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10