навіны

Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Марыя Зайцава. Фота:  Hospodářské noviny
Марыя Зайцава. Фота: Hospodářské noviny
podpis źródła zdjęcia

Шмат хто памятае яе паводле фота 9 жніўня 2020 года з Менску падчас пратэстаў супраць вынікаў выбараў.

Дзяўчына была параненая шумавою гранатаю, страціла прытомнасць і атрамыла тры гумовыя кулі ў нагу. Пасля Марыя з’ехала на лячэнне ў Чэхію, а адтуль з пачаткам поўнамаштабнай вайны далучылася да абаронцаў Украіны.


Паводле homeldays, гамяльчанка Марыя служыла медыкам у складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна на баку Украіны. На гэты момант ейнае цела ў зоне абстрэлу.


Амаль год таму выданне рабіла інтэрв’ю з Марыяй, у якім тая апавяла пра свае справы ў эміграцыі. 


«Я сяджу ў эміграцыі і не ведаю, калі вярнуся дадому. Але я даначу на Збройныя сілы Украны, нядаўна закінула на каліноўцаў. Гэтых хлопцаў я разумею, у мяне там служыць сябар. Я да таго ж нейкі час была валанцёркай у цэнтры дапамогі ўцекачам-украінцам. Таму што я разумею, як гэта, быць уцекачом. Я не ведаю, як гэта сядзець у турме, але я ведаю, як не мець магчымасці вярнуцца дадому», – з горыччу казала дзяўчына.


Рэдакцыя выказвае спачуванні блізкім Марыі.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10