навіны

«Гульня на некалькі крокаў наперад». Менск запрасіў АБСЕ на галасаванне для прапаганды

Агітацыйны стэнд напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2025 года ў Менску. Фота: sb.by
Агітацыйны стэнд напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2025 года ў Менску. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

Улады Беларусі запрасілі назіраць за галасаваннем на прэзідэнцкіх выбарах Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, каб паставіць арганізацыю ў няёмкае становішча і з прапагандысцкімі мэтамі, а не дзеля празрыстасці. Бо запрашэнне зрабілі позна і цяпер арганізацыя мусіла б адмовіцца. Такую думку выказаў «Белсату» эксперт у справе выбараў, спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай у справе выбараў Аляксандр Шлык.

Аляксандр Шлык падкрэслівае, што МЗС Беларусі расказала менавіта пра запрашэнне назіраць за галасаваннем, а не за выбарамі. Гэта вялікая розніца.


«Яшчэ ў 1994 годзе ўсе краіны АБСЕ прызналі, што выбары – гэта не адзін дзень, і далі мандат БДІПЧ АБСЕ, каб БДІПЧ назірала доўгатэрмінова. Гэта значыць, за ўсімі працэсамі, якія адбываюцца перад галасаваннем: за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў, за рэгістрацыяй выбарнікаў, за фармаваннем камісіяў, за рыхтаваннем усяго выбарчага працэсу, за перыядам кампаніі, агітацыяй. І потым за галасаваннем і падлікам галасоў.

,,

То бок гэтае запрашэнне прыходзіць вельмі позна. Ужо немагчыма назіраць за ключавымі выбарчымі працэсамі, якія я акрэсліў. Таму гэта не знак таго, што беларускія ўлады хочуць празрыстасці», – кажа эксперт у справе выбараў.


Ён мяркуе, што БДІПЧ АБСЕ мусіла б адхіліць запрашэнне назіраць толькі за галасаваннем (і хутчэй за ўсё зробіць гэта), бо гэта стварае небяспечны прэцэдэнт для ўсяго рэгіёну, у якім працуе АБСЕ.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чальцы выбарчай камісіі падлічваюць галасы на выбарчым участку ў Менску, Беларусь. 9 жніўня 2020 года. Фота: Siarhei Leskiec / AFP / East News

Улады падрыхтаваліся: можна атрымаць штраф за фота бюлетэня на выбарах

навіны

«Калі ў назіральнікаў няма магчымасці назіраць за ўсім выбарчым працэсам, то назіраць толькі за працэсам галасавання не мае ніякага сэнсу. З аднаго боку, калі яны прымуць гэтае запрашэнне, то іншыя краіны таксама могуць не запрашаць назіральнікаў на доўгатэрміновае назіранне, а абмежавацца толькі запрашэннем на назіранне за галасаваннем.


З другога боку, калі яны адхіляць запрашэнне, то гэта паслужыць нагодай для рэжыму сказаць: "Мы іх запрасілі, а яны самі вырашылі не прыязджаць"», – працягвае Аляксандр Шлык.


На ягоную думку, на гэта ўлады і разлічваюць.


«Рэжым добра разумее, што гэтыя выбары не будуць прызнаныя цывілізаваным светам, дэмакратычнымі краінамі. І праз гэтае вельмі абмежаванае, позняе запрашэнне яны спрабуюць зрабіць карцінку, што мы запрашалі назіральнікаў, гатовыя быць празрыстымі, а яны не пагадзіліся назіраць. Гэта аргумент супраць выказванняў, што выбары нелегітымныя.

,,

Гэта гульня на некалькі крокаў наперад, але ўвесь цывілізаваны свет даўно разумее, што ў Беларусі ў цяперашніх умовах – у атмасферы страху, прымусу, у атмасферы, дзе няма грамадзянскіх свабодаў, – правядзенне выбараў увогуле немагчымае. І аб ніякай легітымнасці гаворка ўвогуле ісці не можа», – падкрэслівае Аляксандр Шлык.


Навіна пра запрашэнне БДІПЧ АБСЕ ў Беларусь з’явілася 17 студзеня. А 9 студзеня БДІПЧ і Парламенцкая асамблея АБСЕ выказалі шкадаванне ў сувязі з пастановаю ўладаў Беларусі не запрашаць на выбары незалежных назіральнікаў.


БДІПЧ адзначыла, што на той момант да дня выбараў заставалася «менш за тры тыдні» і арганізацыя «не змагла ажыццявіць маніторынгу ключавых этапаў працэсу».


У 2020 годзе АБСЕ заклікала ўлады Беларусі ануляваць вынікі выбараў 9 жніўня ў сувязі з «парушэннямі на ўсіх этапах».


Антон Бяздольны, Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10