навіны

17 студзеня ў Варшаве вынесуць прысуд за забойства беларускі Лізы

Канвой суправаджае ў залу суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 13 студзеня 2025 года
Канвой суправаджае ў залу суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 13 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Разгляд справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы набліжаецца да фіналу. Сёння ў Акруговым судзе ў Варшаве вынесуць прысуд паляку, які гэта ўчыніў.

Злачынства ў цэнтры Варшавы адбылося ў ноч на 25 лютага мінулага года. Паводле следства, Дор'ян С. згвалтаваў беларуску і намагаўся яе задушыць. Дзяўчыну шпіталізавалі ў крытычным стане, праз шэсць дзён яна памерла. Лізу пахавалі на Паўночных могілках Варшавы. Забойства беларускі зрабілася для польскага і беларускага грамадства нагодаю, каб зноў узняць пытанні жаночай бяспекі.


Фігурант справы ў сваіх паказаннях, якія ён пацвердзіў у судзе, запэўніваў, што забіваць ахвяру не хацеў. Першапачаткова ён планаваў абрабаваць краму ці бар, каб здабыць грошы на аплату кватэры. Чаму ён пазбавіў дзяўчыну жыцця і згвалтаваў яе, маладзён растлумачыць не здолеў.


Нагадаем, 13 студзеня ў акруговым судзе Варшавы адбыліся спрэчкі бакоў у справе Дор'яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Пракуратура запатрабавала для фігуранта пажыццёвага зняволення, а таксама выплаціць кожнаму пацярпеламу 200 тысячаў злотых (у эквіваленце каля 48 тысяч долараў). Пацярпелымі прызнаныя хлопец Лізы і ейная сям'я.


Пры гэтым, як абвясціў суддзя, адвакаты фігуранта выказалі сумнеў у высновах экспертаў, якія пастанавілі, што Дор'ян С. у прытомным стане і можа браць удзел у судовых паседжаннях. Абарона абвінавачанага прасіла правесці новы судовы разбор, аднак гэтае хадайніцтва было адхіленае, паведамляе карэспандэнт «Белсату».


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10