навіны

З 20 студзеня міліцыя будзе кругладзённа ахоўваць выбарчыя ўчасткі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Wikimedia Commons / Homoatrox
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Wikimedia Commons / Homoatrox
podpis źródła zdjęcia

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў правёў інструктаж міліцыі Менску. У панядзелак яна пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

«З 20 студзеня органы ўнутраных справаў і ўнутраныя войскі пераводзяцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Усе выбарчыя ўчасткі абследаваныя, абсталяваныя сістэмамі відэаназірання і кнопкамі трывожнай сігналізацыі, будуць узятыя пад кругладзённую ахову», – паведамляе прэс-служба МУС.


А каб напэўна «не дапусціць дэстабілізацыі грамадска-палітычнай сітуацыі ў перыяд выбараў», на дапамогу міліцыі  адправяць добраахвотныя дружыны, ветэранаў органаў унутраных справаў і курсантаў ведамасных установаў адукацыі.


І гэта з улікам таго, што апошні раз на ўзмоцнены варыянт нясення службы іх пераводзілі літаральна напярэдадні: з 31 снежня 2024-га да 8 студзеня 2025 года. Тады праз усе месцы правядзення масавых мерапрыемстваў прайшлі сапёры, а пасля там паставілі дзяжурыць супрацоўнікаў міліцыі.


Акрамя таго, апошнімі днямі міліцыянты актыўна наведваюць арэндныя кватэры ў розных гарадах краіны: просяць паказаць дамову арэнды і цікавяцца, «што вы будзеце рабіць 26 студзеня».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10