навіны

Эстонца ў Беларусі абвінавачваюць у стварэнні «экстрэмісцкага фармавання»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Зеркало
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Зеркало
podpis źródła zdjęcia

Праваабаронцы даведаліся, што грамадзянін Эстоніі Алан Роё ўтрымліваецца ў СІЗА са студзеня 2024 года.

Год таму КДБ прыняў пастанову аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У пастанове ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Роё (Allan Roio).


Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Роё інкрымінуюць ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»).


«Fund of Belarus Friend LTD» займаўся дапамогай рэпрэсаваным беларусам. Цяпер сайт арганізацыі не адкрываецца, а апошні запіс у Facebook быў у 2021 годзе.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10