навіны

Сем новых серыялаў па-беларуску: крымінал, гісторыя і класіка

«Паляванне на начных матылькоў»
«Паляванне на начных матылькоў». Крыніца: TVP VOD
podpis źródła zdjęcia

Адна з найбольш папулярных стрымінгавых платформаў Польшчы «TVP VOD» папоўнілася адразу сямю серыяламі па-беларуску на любы густ – класіка, крымінал, а таксама гісторыя пра каралеўскае каханне. І ўсё гэта вы маеце магчымасць паглядзець бясплатна!

«Карона каралёў. Ягелоны» («Korona królów. Jagiellonowie», 2022) – 39 серыяў распавядаюць гісторыю дачыненняў Ягайлы, які пасля смерці жонкі, польскай каралевы Ядвігі, зрабіўся ў 1399 годзе ўладаром Польскага Каралеўства. Аднак думкі ягоныя былі занятыя Літвою, дзеля якой ён быў гатовы на ўсё. Таму кракаўскія паны прыдумалі план утрымаць Ягайлу ў Польшчы – прапанавалі яму шлюб з прыгажуняй Аннай Цэльскай. Менавіта пра стасункі Ягайлы і ягонай другой жонкі Анны на фоне вялікіх гістарычных падзеяў, што разгортваюцца ў нашым рэгіёне, і распавядае фільм у стылі «Гульні тронаў».

Ягайла і Анна Цэльская. Крыніца: VOD TVP
Ягайла і Анна Цэльская. Крыніца: VOD TVP

Нагадаем, што Ягайла меў трох жонак, якія яму так і не падарылі спадчынніка. Аднак дапамог ягоны брат Вітаўт, пазнаёміўшы яго з чацвёртаю – Соф’яй Гальшанскай. Менавіта гэтая наша зямлячка ўвайшла ў гісторыю як маці каралёў. Ейнай постаці прысвечанае адно з выданняў «Вусоў Скарыны».

Заўзятарам ваеннага кіно раім серыял пра польскіх падпольшчыкаў з Арміі Краёвай, якія змагаюцца з нацыстамі ў Другую сусветную, – «Людзі і багі» («Ludzie i bogowie», 2020). 

А што такое АК (не паводле версіі Генеральнай пракуратуры Андрэя Шведа) – можна даведацца з праграмы «Intermarium».

Серыялы на «TVP VOD». Крыніца: TVP VOD
Серыялы на «TVP VOD». Крыніца: TVP VOD
Дзявайціс. Крыніца: TVP VOD

Найноўшы серыял пра паўстанне 1863–1864 гадоў выйшаў па-беларуску

навіны

Тым, хто любіць крымінальныя серыялы, будуць даспадобы «Круц’ята» («Krucjata», 2022) – пра расследаванне серыі забойстваў знакамітасцяў. Калі ж вам больш цікавая дэтэктыўная тэматыка з таямніцамі і пакручастымі сюжэтамі, то глядзіце серыял «Архівіст» («Archiwista», 2019). Ён распавядае пра работніка паліцэйскага архіву на пенсіі, які разам з маладой паліцыянткаю расследуе даўно закінутыя справы.

Асобна вылучым серыял «Лялька» («Lalka», 1977) паводле раману Баляслава Пруса з залатога фонду польскае літаратуры. Збяднелы шляхціч, які браў удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў, зрабіўся паспяховым гандляром і пакахаў варшаўскую арыстакратку. Таксама беларускі глядач можа пазнаёміцца з адным з найноўшых польскіх серыялаў – «Паляванне на начных матылькоў» («Polowanie na ćmy», 2023). Ён апавядае пра падзеі часу рэвалюцыі 1905 года ў Расейскай імперыі. Яго гераіня была затрыманая паліцыяй падчас рэвалюцыйных хваляванняў у Варшаве і аддадзеная паліцыяй у рукі сутэнёраў. Яна вымушаная працаваць прастытуткаю і спрабуе знайсці свайго каханага, якога саслалі ў Сібір.

«Лялька». Крыніца: TVP VOD
«Лялька». Крыніца: TVP VOD

Паводле даследаванняў, «TVP VOD» уваходзіць у тройку найбольш папулярных стрымінгавых платформаў Польшчы і мае лепшыя паказнікі за такіх гігантаў, як «Disney+» і «Amazon Prime Video». У параўнанні з лістападам 2023 года колькасць карыстальнікаў стрымінгавай платформы павялічылася на 7,34 % – да 2,86 млн.

ББ, belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10