Gistoryi

Беларусаў гвалтоўна высялілі з дому ў Польшчы – яны пайшлі ў пракуратуру. Распачатая справа за падробку дакументаў

Таццяна Рыскова з мужам
Таццяна Рыскова з мужам. Фота: асабісты архіў Таццяны Рысковай

Летась мы распавядалі гісторыю беларускі Таццяны Рысковай – яна сутыкнулася з гвалтоўным высяленнем з часткі дому, якую разам з сям’ёй здымала ў Ламянках пад Варшавай. Гаспадыня жытла падключыла тады фірму так званых эксмітэраў, якія займаюцца прымусовым высяленнем, і яны цягам 5 месяцаў, з лютага па ліпень мінулага года, тэрарызавалі беларусаў. Belsat.eu звязаўся з Таццянай і папрасіў яе распавесці, як тады вырашылася сітуацыя і на якім этапе яна цяпер. Таксама пагутарылі з яшчэ адной беларускай Ірынай, якая пацярпела ад эксмітэраў у Польшчы.