навіны

Сілавікі з аўтаматамі і групы выведкі ў цывільным. У МУС расказалі пра спецаперацыю «Выбары»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнікі міліцыі і АМАП патрулююць вуліцу, каб прадухіліць мітынг на Дзень Волі ў Менску, Беларусь
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Супрацоўнікі міліцыі і АМАП патрулююць вуліцу, каб прадухіліць мітынг на Дзень Волі ў Менску, Беларусь. 25 сакавіка 2021 года. Фота: BelaPan via AP / East News
podpis źródła zdjęcia

Аляксандр Купчэня, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі, расказаў пра рыхтаванне сілавікоў Беларусі да электаральнай кампаніі.

Прадстаўнік МУС адзначыў, што да пачатку датэрміновага галасавання ўсе памяшканні ўчастковых камісіяў будуць абсталяваныя кнопкамі трывожнай сігналізацыі, практычна палова – сістэмамі відэаназірання.

З 20 студзеня асабовы склад органаў унутраных справаў і вайскоўцаў унутраных войскаў пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

«Міліцыянеры будуць паблізу памяшканняў для галасавання ў гатовасці зрэагаваць і аказаць неабходнае садзейнічанне камісіям у падтрыманні парадку. Акрамя таго, да месцаў правядзення галасавання таксама будуць набліжаныя нарады ў адзінай дыслакацыі. Мы прадугледжваем дадатковыя мабільныя групы і групы хуткага рэагавання ў поўным экіпіраванні з аўтаматычнай зброяй, якія будуць у гатовасці аказаць імгненную дапамогу нараду, які размяшчаецца ў месцы правядзення галасавання», – сказаў Аляксандр Купчэня.

Паводле яго, таксама на дапамогу міліцыянтам прыцягнуць дружыннікаў з ветэранаў органаў унутраных справаў і чальцоў БРСМ. Асаблівая ўвага будзе звернутая на «пагрозы або абразы ў дачыненні чальцоў выбарчых камісіяў або старшыняў».

,,

«На прылеглай тэрыторыі прадугледзім супрацоўнікаў у цывільным адзенні ў асобных месцах. Так званыя групы выведкі. Ну і вядома, як я ўжо сказаў, гэта групы хуткага рэагавання з ліку страявых падраздзяленняў міліцыі, якія ў поўным экіпіраванні з аўтаматычнай зброяй будуць размяшчацца ў пэўных месцах з магчымасцю адрэагаваць на любое здарэнне, правапарушэнне або злачынства ў найкарацейшыя тэрміны цягам некалькіх хвілінаў. Гэтыя алгарытмы мы адпрацавалі», – заявіў Купчэня.


Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі. Масква, Расея. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Кристина Кормилицына / МИА «Россия сегодня» / Kremlin.ru
«Не дачакаецеся», – ахрыплым голасам сказаў Аляксандр Лукашэнка навіны

З 20 студзеня на ўзмоцнены варыянт нясення службы пяройдуць і ратавальнікі, паведаміў Аляксей Навіцкі, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС.

«Усім работнікам будзе нададзеная магчымасць прагаласаваць, і мы прагаласуем датэрмінова», – сказаў ён.

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Сярод кандыдатаў – Лукашэнка і тыя, хто яго падтрымлівае або прынамсі не выступае супраць яго. «BELPOL» ужо расказаў у дэталях, якія механізмы ўжываюцца для фальсіфікацыі гэтых выбараў. Эксперты прагназуюць, што Аляксандру Лукашэнку без падліку галасоў напішуць далёкія ад праўды 80–90 %. Рэальную апазіцыю да выбараў не дапусцілі. Дэмакратычныя сілы заклікаюць байкатаваць гэтыя выбары – актыўна ці пасіўна.

Еўрапейскі парламент ужо падкрэсліў, што выбары ў Беларусі ў сённяшніх умовах не могуць уважацца свабоднымі і справядлівымі. Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі і шэраг краінаў заклікалі не прызнаваць «фіктыўных прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі. Не прызнаць гэтыя выбары ўжо паабяцалі парламент Польшчы і прэм’ер Нідэрландаў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10