навіны

Праўладныя сацыёлагі падлічылі тых, хто прагаласуе за Лукашэнку

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tochka.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: tochka.by
podpis źródła zdjęcia

За Аляксандра Лукашэнку на «выбарах» гатовыя прагаласаваць 82,5 % беларусаў. Пра гэта заявіла загадчыца кафедры эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, кіраўніца Цэнтру сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ідзе па асфальтаваным двары, аздобленым надпісам «Свабоду! 3 %», у Менску, Беларусь. 25 жніўня 2020 года. Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
Таталізатар «народнай любові»: колькі адсоткаў намалююць Лукашэнку? Аналітыка

Паводле праўладнага апытання, 82,5 % гатовыя прагаласаваць за «дзейнага кіраўніка дзяржавы», «за альтэрнатыўнага кандыдата» – 2,9 %, «супраць усіх» – 7,9 %. Не будуць галасаваць 6,7 %, перадае БелТА.

«Адпаведна, беларускае грамадства ўпэўненае ў рэалізуемым дзяржаўным курсе, у выбудоўванні міжнародных стасункаў, што стварае спрыяльную аснову для развіцця стратэгічнага ўзаемадзеяння з іншымі краінамі», – заявіла Ірына Лашук.

Апытанне праводзілася метадам пакватэрнага інтэрв'ю (выбарка – 1500 рэспандэнтаў). Ці бралі ўдзел у такім апытанні сілавікі, не ўдакладняецца.

26 студзеня беларусаў чакаюць перавыбары Аляксандра Лукашэнкі на сёмы тэрмін прэзідэнцтва. Сумневаў у тым, што яму намалююць патрэбную лічбу, няма амаль што ні ў кога. Але інтрыгаю застаецца, якою будзе гэтая лічба.

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў падкрэсліў, што дыскусіі пра тое, колькі адсоткаў намаляваць Лукашэнку, у атачэнні беларускага кіраўніка ідуць перад кожнымі выбарамі, і 2020 год не быў выключэннем. Гэтым разам, на думку Цыганкова, улады ўсім сваім выглядам паказваюць, што гэтая выніковая лічба для іх сапраўды мае значэнне, і перад прапагандаю стаіць задача паказаць павелічэнне падтрымання.

На думку палітычнага аглядальніка, калідор, у якім Лукашэнку будуць маляваць перамогу, змяшчаецца паміж 80 і 90 %, хоць у імавернасць 90 % наш суразмоўца не вельмі верыць.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10