навіны

Беларус з георгіеўскай стужкай ездзіў па Літве. Атрымаў штраф і можа страціць ВНЖ

Беларус, у машыне якога знайшлі прарасейскую сімволіку. Фота: vsat.lrv.lt
Беларус, у машыне якога знайшлі прарасейскую сімволіку. Фота: vsat.lrv.lt
podpis źródła zdjęcia

Грамадзянін Беларусі, які мае від на жыхарства ў Літве, ездзіў у гэтай краіне з прарасейскай сімволікаю. У выніку ён атрымаў штраф і неўзабаве можа страціць таксама ВНЖ.

14 студзеня памежнікі на КПП «Мядзінінкай» правяралі людзей, якія выязджалі з Літвы ў Беларусь. Сярод аўтамабіляў быў мікрааўтобус «Volkswagen Caravelle» з беларускімі нумарамі. Ім кіраваў 62-гадовы грамадзянін Беларусі, які мае часовы від на жыхарства ў Літве (да жніўня 2025 года). Дакументы мужчыны былі ў парадку, але ўвагу памежнікаў прыцягнуў вымпел з сімволікаю дэсантных войскаў СССР, што вісеў на бачным месцы ў машыне, а таксама георгіеўская стужка, паведамілі ў памежнай службе.


Паводле Кодэксу адміністратыўнай адказнасці Літвы, у краіне забароненая дэманстрацыя нацысцкіх і камуністычных сімвалаў. За такія дзеянні пагражае штраф і канфіскацыя прадметаў са знакамі. Беларуса аштрафавалі на 150 еўраў, а вымпел сканфіскавалі. Пасля гэтага ён працягнуў свой шлях.

Пра інцыдэнт памежнікі праінфармавалі Дэпартамент міграцыі, што выдаў беларусу часовы від на жыхарства ў Літве.

Нагадаем, што падобны выпадак адбыўся пасля Новага года з 54-гадовым беларусам, які мае літоўскі ВНЖ і хацеў заехаць у Літву. У салоне ягонага аўтамабіля на люстэрку быў прымацаваны сцяг з сімволікаю савецкіх дэсантнікаў. У выніку беларуса аштрафавалі і не пусцілі ў краіну.

А ў снежні ў Літву не прапусцілі 33-гадовага грамадзяніна Беларусі, у аўтамабілі якой на лабавой шыбе быў размешчаны савецкі знак сярпа і молата з контурам тэрыторыі СССР, зробленым чырвоным колерам.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10