Вайна

Абмежаванне войскаў і адмова ад NATO: Bloomberg пра планы Пуціна на Украіну і Трампа

Уладзімір Пуцін. Фота: Kremlin.ru
Уладзімір Пуцін. Фота: Kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін, у якога неўзабаве могуць адбыцца перамовы з новаабраным прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам, будзе патрабаваць, каб Украіна ніколі не далучалася да NATO.

Кіт Келаг. Фота: JKTKMM / Wikimedia

Дарадца Трампа адносна Украіны заявіў, што Пуціну не збіраюцца «нешта даць»

Вайна

Паводле крыніц Bloomberg, знаёмых з падрыхтоўкай Масквы да магчымых перамоваў, пазіцыя Крамля заключаецца ў тым, каб дамагчыся адмовы Украіны ад уступлення ў NATO, а таксама абмежавання яе ваеннага патэнцыялу. Крэмль пры гэтым гатовы дапусціць пастаўкі зброі Кіеву асобнымі краінамі, але з умовай, што тая не будзе выкарыстоўвацца супраць РФ або для вяртання акупаваных тэрыторыяў.

Расейскія ўмовы таксама прадугледжваюць захаванне прынамсі фактычнага кантролю над амаль 20 % уладанняў Расеі ва Украіне, уключаючы Крым. Аднак, паводле звестак крыніц, Масква адкрытая для некаторых абменаў тэрыторыямі.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн, які мае пакінуць пасаду 20 студзеня, 13 студзеня заявіў, што праз амаль тры гады поўнамаштабнай вайны Уладзімір Пуцін не дасягнуў ніводнай сваёй мэты: не падпарадкаваў Украіны, не разбурыў адзінства NATO, не заваяваў вялікіх тэрыторыяў. Што да сябе, то Байдэн лічыць, што са сваімі задачамі справіўся: згуртаваў свет вакол Украіны і пазбег вайны між ядравымі дзяржавамі.

Дзейны прэзідэнт ЗША лічыць, што ягоная адміністрацыя заклала асновы пад тое, каб наступная адміністрацыя магла забяспечыць народу Украіны «светлую будучыню». Абраны прэзідэнт ЗША Доналд Трамп тым часам мае намер сустрэцца з Пуціным як найхутчэй пасля сваёй інаўгурацыі 20 студзеня. Стратэгія спынення вайны, сказаў Трамп, залежыць менавіта ад Пуціна.

Як канкрэтна Трамп збіраецца выканаць абяцанне спыніць вайну ва Украіне, невядома. Але генеральны сакратар NATO Марк Рутэ перасцярог ад «міру цаной інтарэсаў Украіны»: маўляў, мір не будзе трывалым, калі Пуцін атрымае сваё ва Украіне, бо пасля гэтага Пуцін пойдзе далей. Каб Украіна села за стол перамоваў з пазіцыі сілы, ёй трэба даваць больш дапамогі – і хутчэй, казаў Рутэ. Ён заклікаў дэпутатаў Еўрапарламенту або падвысіць выдаткі на абарону больш за 2 % валавога ўнутранага прадукту, або «даставаць падручнікі расейскай мовы», або эміграваць у Новую Зеландыю.

Паводле крыніцаў «Bloomberg», у Еўропе расце аптымізм адносна таго, што Трамп не кіне Украіны. Прадстаўнікі Еўразвязу, паводле выдання, даводзяць Трампу, што праз адмову ад падтрымання Украіны Штаты рызыкуюць паўтарыць ганебную сітуацыю, якая была з выхадам з Афганістану, і пераканаць Кітай у слабасці Вашынгтону.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваю чаргу абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам французскую ініцыятыву размясціць ва Украіне замежныя вайсковыя кантынгенты ў якасці гарантыі бяспекі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10