навіны

Стомлены і схуднелы – прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста Ігара Карнея

Ігар Карней
Ігар Карней. Фота: скпрыншот відэа
podpis źródła zdjęcia

На тэлеканале АНТ ужо некалькі дзён паказваюць палітычных зняволеных, з якімі размаўлялі за кратамі. Сёння з'явіліся кадры з журналістам Ігарам Карнеем.

У аўторак, 14 студзеня, на дзяржаўным тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт пра журналіста радыё «Свабода» Андрэя Кузнечыка. Упершай серыі прапагандысцкага фільму АНТ «Свабода слова» журналіст выглядае схуднелым і стомленым.


Яго затрымалі 25 лістапада 2021 года і засудзілі на 6 гадоў зняволення. Сюжэт з Андрэем запісваўся ў турэмных умовах, калі менавіта – сказаць цяжка.


У канцы сюжэту было анансаванае інтэрв’ю з іншым журналістам «Свабоды», Ігарам Лосікам, засуджаным на 15 гадоў калоніі.


Сёння, 15 студзеня, паказалі і зняволенага Ігара Карнея. Журналіста, які доўгі час працаваў на радыё «Свабода», затрымалі 17 ліпеня 2023 года. Спачатку яго арыштавалі паводле адміністратыўнай справы на 10 содняў. Але пасля заканчэння арышту перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» паводле ч. 3 арт. 361.1 КК за супрацу з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.


У Менскім гарадскім судзе 22 сакавіка 2024 года суддзя Сяргей Кацэр прызначыў Карнею тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў. У сярэдзіне лета Ігара накіравалі адбываць тэрмін у шклоўскую калонію № 17, дзе менш чым праз паўгода супраць яго завялі новую крымінальную справу.


У снежні 2024 года Ігару Карнею прысудзілі яшчэ восем месяцаў калоніі, абвінаваціўшы ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі».


1 студзеня Ігару Карнею споўнілася 57 гадоў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10